Яе вінавацяць у тым, што яна пісала ў чат-бот «Беларусі галаўнога мозгу».
Аксане Улановіч 49 гадоў. Родам яна з Мастоў Гродзенскай вобласці. Жанчына ў 1990-м скончыла школу з залатым медалём, а пасля паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
З 1996 года выкладае, працавала ў БДПУ, Мінскім інстытуце кіравання, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і БДУ. У 2003 годзе абараніла дысертацыю і атрымала ступень кандыдата псіхалагічных навук.
З 2010 года стала загадчыцай кафедры тэорыі і практыкі перакладу БДУ. А з 2014 года — дацэнтка гэтай кафедры і выкладчыца ў некалькіх універсітэтах.
За навуковую кар'еру Улановіч апублікавала больш за 150 прац. Жанчына курыруе таленавітых студэнтаў, сярод яе вучняў шмат пераможцаў канферэнцый. Таксама яна курыруе рэгіянальныя гранты і арганізоўвала шэраг канферэнцый, у тым ліку — міжнародных.
Як вынікае з відэа сілавікоў, жанчыне закідаюць напісанне ў чат-бот канала «Беларусь галаўнога мозга».
Ян Рудзік, адзін з былых рэдактараў «Беларусі галаўнога мозга», мяркуе, што гэта частка архіва чат-бота, якая ўцякла праз Рамана Пратасевіча.
«Я ўжо казаў, што такое магчыма, але яны проста не хадзілі па спісах. Невядома, наколькі вялікі архіў быў у Пратасевіча на дэвайсах, але звярніце ўвагу на даты ў скрыншотах сілавікоў — гэта акурат блізка да яго арышту», — лічыць ён.
Каментары
Они лишили белорусов врачей, медицины, лишили айти отрасли и айтишников, решили лишить науки и учёных.