Беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца Сабіна Брыло на другі дзень Вялікадня завяршыла выраб 100 ружанцаў, паведамляе katolik.life.
Засталося зрабіць «сем кантрольных» і дапрацаваць некаторыя вырабы. А большасць ружанцаў яна падарыла людзям, якія перажывалі цяжкасці. Нагадаем, амаль год таму хрысціянская верніца зрабіла для сябе незвычайную пастанову: яна пачала ствараць аўтарскія ружанцы для малітвы.
«Пастанавіла сабе вырабіць сотню. Розных… І пачне світаць. Сто зраблю — вайна скончыцца. Не зусім, вядома, але крыху скончыцца», — тлумачыла свае матывы Сабіна Брыло.
Яна распавяла katolik.life пра тое, што не рабіла ружанцаў на замову, а дарыла іх розным людзям:
«Каля 60 ружанцаў ужо ў людзей. Яны пераважна даставаліся тым, хто ў цяжкіх ці небяспечных абставінах. Бусіны для іх траплялі да мяне ад розных людзей. Ёсць ад некалькіх палітычных вязынак».
Сабіна вырабляла ружанцы з разнастайных матэрыялаў, у тым ліку з гематыту, перлінаў, дрэва. Усяго спатрэбілася каля 6 тысяч пацерак.
«Засталося яшчэ дапрацаваць некаторыя ружанцы: пакідала дзе без крыжыка, дзе проста не падабаецца мне, трэба нешта перарабіць. Ну і сем кантрольных хацела б яшчэ зрабіць», — дадала Сабіна.
Яна таксама пракаментавала, у чым заключаецца яе інтэнцыя, малітва, якую раней сцісла тлумачыла словамі «Сто зраблю — вайна скончыцца»:
«Вайна, па-мойму, — гэта больш, чым расійскі напад на Украіну. Людзі счытваюць толькі гэта, на жаль. Напад гэты — вынік агульнай людской нецярпімасці. Як і ўсё іншае, што мы цярпім… І абыякавасць тых, у каго ўлада, да тых, у каго толькі жыццё».
Кінафестываль, адменены ў Беларусі, правядзе паказы ў Вільні
У сераду ў Мінску адкрыюць выставу да 500-годдзя выдання «Песні пра зубра»
Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»
Каментары
а яна галасавала за ** у 20?
можа лепш бы падумала тады...а?