«Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»
25 красавіка, у аўторак, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам гісторык беларускага паходжання Андрэй Катлярчук, які цяпер жыве і працуе ў Швецыі, паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.
У эру нацыяналізму новыя палітычныя нацыі стваралі новыя сцягі. З’яўляючыся магутнымі палітычнымі сімваламі, сцягі мабілізавалі нацыянальныя рухі, аб’ядноўвалі розныя часткі нацыі вакол агульнапрызнанага сімвала.
Чаму апазіцыйнае грамадства і ўлада сучаснай Беларусі выкарыстоўваюць розныя сцягі? Што сімвалізуюць нацыянальны бела-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны сцягі? Які кантэкст іх выкарыстання і што мы ведаем пра аўтараў гэтых сцягоў? Чаму масіраваная кампанія прапаганды пасля пратэстаў жніўня 2020 г. засяродзілася менавіта на бела-чырвона-белым сцягу? Якую гісторыю маюць лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Беларусь перадусім!»?
У сваім выступе Андрэй Катлярчук паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 25 красавіка, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).
А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.
Глядзіце таксама:
«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»
Каментары