У гаспадарках Беларусі пачалі ўборку кукурузы. Леташняй кукурузы
Дажджлівая восень унесла ў стройныя планы аграрыяў свае карэктывы. Таму кукурузу ўбіраюць зараз.
Аказваецца, для дарагіх камбайнаў пераўвільготненая глеба восеньскіх палёў у Беларусі магла стаць непераадольнай перашкодай. Таму было вырашана праблемныя палі з кукурузай пакінуць у якасці эксперыменту да вясны. Усяго 72 гектары па ўсёй краіне ў розных гаспадарках, паведамляе «Спутнік».
Адно з такіх палёў у вёсцы Лазоўка ў Крупскім раёне. На 4 гектарах царыца палёў нядрэнна перазімавала, нягледзячы на пільную ўвагу дзікіх жывёл. Зараз па сухой глебе замежны камбайн упэўнена малоціць злакавую культуру.
«Зараз у трох гаспадарках краіны застаецца 16 гектараў кукурузы», — распавёў журналістам віцэ-прэм'ер Леанід Заяц.
Паводле яго слоў, большую частку прыбралі ў зімовыя месяцы, цяпер застаюцца апошнія эксперыментальныя гектары.
Ён дадаў, што прыбіраць вясной кукурузу, вядома, можна толькі ў выключных выпадках, калі склалася такая абстаноўка, што тэхніку было вырашана паберагчы.
«Сёння мы бачым, што такая кукуруза не страціла якасць. Адзіная пагроза зыходзіць ад дзікоў», — панаракаў Леанід Заяц.
Прычым ён заклікаў сялян усё ж выконваць тэрміны ўборкі, таму што кукуруза павінна быць сабрана да канца снежня ў спакойным тэмпе.
«Няхай грамадзяне не дзівяцца, што мы пакінулі гэтыя пасевы на вясну. Проста, каб пазбегнуць страты тэхнікі і набыцця вопыту, мы пакінулі кукурузу на наступны год», ― растлумачыў яшчэ раз віцэ-прэм'ер.
Паводле яго слоў, гэтая кукуруза нічым не адрозніваецца ад прыбранай восенню нават па вонкавым выглядзе, але мае нізкую вільготнасць. Яна сухая і добра паддаецца і абмалоту, і сепарацыі. Таму выдатна падыходзіць у якасці корму для жывёл.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў краіне атрымалі добры ўраджай кукурузы ― больш за 80 цэнтнераў з гектара на корані.
«Забіваць і ламаць дарагую тэхніку — не па-гаспадарску. Таму мы лепш пачакаем і прыбяром кукурузу тады, калі гэта магчыма», ― яшчэ раз падсумаваў Леанід Заяц.
Каментары
крэпкі хазяйсьвіннік запомніцца яшчэ і тым, што ураджай кукурузы пры ім збіралі 3 разы ў год
АГЛ одобрил эти эксперименты? Похоже что собственную безалаберность подают под соусом новой технологии. Скоро асфальт в снег будет научно обоснован АН