Спявак Ілля Сільчукоў, звольнены з мінскага Опернага за ўдзел у пратэстах, дэбютуе ў La Scala
Адзін з самых вядомых беларускіх оперных спевакоў Ілля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі ў Беларусі за грамадзянскую пазіцыю, у пачатку чэрвеня ўпершыню выступіць у знакамітым тэатры La Scala ў Мілане, паведамляецца на сайце оперы.
«Я вельмі рады абвясціць пра свой маючы адбыцца дэбют у легендарным тэатры La Scala ў оперы Дворжака «Русалка», — напісаў сам Сільчукоў у фэйсбуку.
Прэм'ера оперы запланаваная на 6 чэрвеня. Ілля Сільчукоў выступіць там у ролі Паляўнічага, а таксама выканае ролю Водніка за свайго адсутнага калегу.
«Русалка» чэшскага кампазітара Антаніна Дворжака — казка пра німфу, якая прымае чалавечае аблічча дзеля кахання прынца, які здрадзіць ёй і раскаецца толькі пасля яе смерці.
«Я гляджу ў будучыню з надзеяй». Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў расказвае, як спрабуе працягнуць кар'еру ў Амерыцы
«Разам спяваем «Купалінку». Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў пераехаў у ЗША і скарае амерыканскую публіку
Беларускага дырыжора Адэскай оперы звольнілі за групавое фота з мужам Нятрэбкі
Каментары