Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі ХХ стагоддзя» на OZ.by
Раней у наборы закладак, прысвечаным беларускім пісьменнікам, была закладка, прысвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Замест яе цяпер зʼявілася выява Ніны Мацяш. Пра гэта піша канал «Право имеют» са спасылкай на інфаказачку Вольгу Бондараву.
Бондарава звярнулася з нагоды закладак у пракуратуру.
Пракуратура ёй паведаміла, што творы Геніюш экстрэмісцкімі не прызнаныя, таму падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца.
Але і закладкі з Геніюш у наборы закладак OZ.by няма. Замест яе — закладка з Нінай Мацяш.
Каментары
З павагай, Ваш Старкоў