Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што перададзеныя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыуса дзеяння Storm Shadow паразілі 100% цэляў, зададзеных камандаваннем, перадае hromadske.ua.
«Магу сказаць, што з усіх пускаў, якія адбыліся, усе 100% выканалі задачы, пастаўленыя Генштабам. Абсалютна эфектыўна», — сказаў Рэзнікаў.
Вялікабрытанія пацвердзіла інфармацыю аб перадачы Украіне 11 мая высокадакладных ракет Storm Shadow. У той жа дзень стала вядома, што яны ўжо прыбылі.
Storm Shadow — крылатая ракета вялікай далёкасці, распрацаваная сумесна Вялікабрытаніяй і Францыяй. Далёкасць яе стральбы перавышае 250 кіламетраў.
Гэта першыя крылатыя ракеты далёкага радыуса дзеяння на ўзбраенні Украіны. Эксперты казалі, што яны могуць змяніць поле бою.
Каментары