Грамадства33

«Беларускія спецслужбы пагражалі нас забіць». Новая група мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы распавяла аб пагрозах з боку лукашэнкаўскіх сілавікоў

У прыгранічнай паласе паміж Беларуссю і Польшчай некалькі дзён знаходзіцца група мігрантаў — 30 чалавек, у тым ліку дзеці. Польскі бок не пускае, а беларускі пры вяртанні пагражае расправай. Пра гэта 28 мая паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на польскіх праваабаронцаў і афіцыйных асоб.

Фота: твітар польскай Памежнай службы

Як заяўляюць актывісты праваабарончай арганізацыі Grupa Granica, група мігрантаў хоць і знаходзіцца па-за межамі польскай памежнай сцяны, але ўсё ж юрыдычна яны ўжо на тэрыторыі Польшчы, таму могуць падавацца на міжнародную абарону і маюць права трапіць у краіну.

Але для гэтага неабходна згода польскай Памежнай службы, якая ў выпадку адмовы будзе вымушаная выгнаць людзей на беларускую тэрыторыю, дзе, па словах мігрантаў, іх чакае расправа.

«У Беларусі ім небяспечна. У іх групе ёсць хворыя дзеці, а беларускія спецслужбы, па сведчаннях мігрантаў, прама пагражаюць ім збіццём і нават забойствам. Таму людзей трэба тэрмінова пускаць, бо яны на польскай тэрыторыі і згодныя на падачу дакументаў на міжнародную абарону», — расказалі актывісты Grupa Granica агенцтву Associated Press.

На гэты момант група мігрантаў усё яшчэ застаецца ў памежжы і чакае рашэння польскага боку. 

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі ў адплату за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці з боку краін Захаду ў 2021 годзе справакаваў міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Еўрасаюза. 

Мігрантаў з Бліжняга Усходу, Азіі і Афрыкі падманам заваблівалі ў Беларусь нібыта для больш лёгкага і даступнага маршруту ў Еўропу, аднак людзі ў выніку аказваліся ў пастцы між двух агнёў: краіны Еўрасаюза пачалі будаваць сцены і не пускалі мігрантаў, а рэжым Лукашэнкі ў той жа час спецыяльна падганяў людзей на пераход мяжы ЕС, не дазваляючы вяртацца і пагражаючы ім рэпрэсіямі.

Гэтыя спробы дэстабілізаваць мяжу хоць і зменшыліся па маштабе, але працягваюцца да гэтага часу. У лясах і балотах на захадзе Беларусі працягваюць знаходзіць трупы мігрантаў, а самі бежанцы часам адкрыта атакуюць заходніх памежнікаў.

Каментары3

  • Паўлюк
    29.05.2023
    У 2023 годзе ўжо не канае, хто едзе на беларускую зямлю каб атакаваць польскую мяжу хай у беларускай зямельцы і адпачывае, гэта шантаж дзецьмі, вырадкі бацькі натуральныя.
  • Я
    29.05.2023
    Скажите, пожалуйста. А активистка Grupa Granica будет выплачивать им пособие следующие 30 лет со своей зарплаты? И поселит их всех у себя дома? Или она опять хочет, чтобы ее доброту оплатил я со своих налогов? Мне закалебали уже эти добренький за чужой счёт. Хочешь приволочь беженцев, будь добр обеспечь их сам жильем и всем необходимым. 50 % сирийских беженцев так и не начали работать!!! И каждый месяц только денег и только на одно рыло получаю около 500 евро. Не считая жилья, страховок и т.д. Кто должен все это оплачивать? Я ни разу не получил ни цента от государства. Со второго курса начал работать. Учился в поезде по дороге на и с работы. Язык учил в Беларуси, копил деньги на первое время жизни там в Беларуси. Эти приезжают, не зная ни языка, ничего не умея делать. Садятся на жопу и начинают получать пособия. И, бл..., Не называйте меня бессердечным.
  • mikola
    29.05.2023
    Ehali by u Afryku ! Ad getyh *azijatau* u EU nedze stupic !

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →