Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю
Супрацоўніца Слуцкага сыраробнага камбіната пахвалілася ў тыктоку прадуктамі, якія на прадпрыемстве выдалі ў якасці навагодняга падарунка. Шчодрасць камбіната сапраўды ўражвае — на дваіх з мужам у жанчыны атрымалася столькі ўсяго, што ўлезе не ў кожны халадзільнік.
З таго, што выстаўлена на стале і што пералічвае жанчына, выглядае, што Слуцкі сыраробны камбінат выдае сваім работнікам як падарунак на Новы год наступныя прадукты з разліку на чалавека:
- 5 пачкаў масла;
- 1 вялікая бутэлька таматнага соку;
- 3 вялікія бутэлькі ёгурту;
- 5 упаковак смятаны;
- 10 пачкаў маянэзу;
- 1 вялікая ўпакоўка цвёрдага сыру;
- 2 вялікія ўпакоўкі вэнджанага сыру;
- 3 батоны плаўленага сыру (2 гатункі);
- вялікая ўпакоўка вэнджанага мяса;
- 2 батоны сыравэнджанай каўбасы;
- 2 батоны варанай каўбасы (розных гатункаў);
- 5 упаковак тварожнага дэсерту.
«Я лічу, шыкоўна», — падсумоўвае жанчына сваю відэасправаздачу.
За дзень яе пост сабраў больш за 830 тысяч праглядаў і больш за 2000 каментароў.
Дыяпазон каментароў шырокі — ад захаплення падарункамі і ўсхвалення кіраўніцтва прадпрыемства разам з дзяржаўнымі ўладамі да скепсісу, шукання падводных камянёў і наракання на ўласных не такіх шчодрых працадаўцаў.
Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў
Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць
«Байсол» працягвае калядную акцыю «Падорым дзецям цуд!»
«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку
Завод «Луч» выпусціў навагоднія будзільнікі
Каментары
Люди как не видели нормальных премий к праздникам никогда со времен совка, так довольны и этим.
«Чарку» забыли приложить к подарку