Эканоміка2727

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?

З 2025 года ў Еўрасаюзе вырастуць цэны на аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. Гэта неабходна для таго, каб людзі больш куплялі электрамабіляў, попыт на якія сёлета пачаў прасядаць. Вось што гэта будзе значыць для нашага рынку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кожны пяты аўтамабіль мусіць быць электрычны 

Еўрапейскія аўтавытворцы будуць вымушаны зніжаць цэны на электрамабілі (EV) і падвышаць на дызельныя і бензінавыя з-за новых правілаў па выкідах.

Каб не трапіць на велізарныя штрафы, электрамабілі павінны складаць не менш за 20% ад агульнага аб'ёму продажаў маркі ў ЕС. 

Дасягнуць такіх лічбаў будзе няпроста. Пікавы попыт на электрамабілі ў Еўропе быў зафіксаваны ў 2023 годзе, калі на долю EV прыйшлося 14,6% продажаў. У 2024-м цікавасць да электракараў пайшла на спад.

Паводле Еўрапейскай асацыяцыі аўтавытворцаў (ACEA), сёлета толькі 13% усіх прададзеных у ЕС транспартных сродкаў былі электрычнымі. І тут важна разумець, што ў гэтыя 13% таксама ўваходзілі электрамабілі такіх вытворцаў, як Tesla, дзе ўвесь мадэльны шэраг складаецца з «электрычак». 

Як можна стымуляваць людзей пераходзіць на цалкам электрычныя аўтамабілі?

На прыкладзе Нарвегіі бачна, што найлепшы спосаб прымусіць усіх «палюбіць» электрамабілі — зрабіць бензінавыя і дызельныя машыны больш дарагімі за электрычныя. У гэтай скандынаўскай краіне, дзякуючы павышаным падаткам на не электрычныя аўто, яшчэ ў 2018 годзе электрычны VW Golf каштаваў на $3000 танней, чым той жа Golf з бензінавым рухавіком. Такім чынам ужо па выніках 2020 года больш за палову продажаў новых машын у Нарвегіі складалі электрамабілі, а ў жніўні гэтага года на іх долю прыходзілася 94% ад агульных продажаў новых машын.

Тым не менш прыклад паспяховага пераходу на электрамабілі ў Нарвегіі не азначае, што дасягнуць гэтага можна проста і без пабочных наступстваў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Усе паўтораць за скандынавамі?

Па-першае, Нарвегія адна з самых заможных краін у свеце, па-другое, яе насельніцтва складае ўсяго 5,5 мільёна чалавек, таму нарвежскі рынак у глабальным маштабе — гэта кропля ў моры.

Пераход на электрамабілі ў Еўропе адбываецца на фоне таго, што многія еўрапейскія аўтавытворцы знаходзяцца ў складаным эканамічным становішчы. Нават такія гіганты, як Volkswagen i Audi, плануюць закрываць заводы і скарачаць персанал.

І адным з важным фактарам, чаму так адбываецца, акурат і з'яўляецца жаданне еўрапейскіх чыноўнікаў перасадзіць усіх на электрамабілі.

Як паказвае статыстыка, электрамабілі хоць і карыстаюцца папулярнасцю, але шалёным такі попыт назваць складана, бо 13% ад агульнаеўрапейскіх продажаў — гэта не так ужо і шмат. 

Чаму попыт на электрамабілі не расце сам па сабе?

Каб стымуляваць хуткі татальны пераход на электратранспарт, паралельна з забаронай на продаж аўто з традыцыйнымі рухавікамі з 2035 года еўрапейскія дзяржавы пачалі стымуляваць грамадства набываць электрамабілі, вылучаючы на гэта субсідыі з дзяржаўнага бюджэту.

Так, напрыклад, у Германіі памер дзяржаўнай субсідыі на куплю электракара складаў 6750 еўра. Але праз праблемы з бюджэтам урад з канца 2023 года спыніў прыём заявак на субсідыі, хоць першапачаткова планавалася, што яны будуць існаваць да канца 2024 года. 

Як вынік — у Германіі рэзка скараціліся продажы электрамабіляў, мінус 26,6%. Скарачэнне субсідый на электрамабілі стрымлівае спажыванне.

І калі раней любоў да EV прышчэплівалі перш за ўсе пернікамі, то цяпер атрымліваецца больш схіляюцца да пугі.

Цэны ўжо пайшлі ўгору

Яшчэ не дачакаўшыся 2025 года, Peugeot павялічыла ў Францыі кошт усіх сваіх мадэляў, акрамя цалкам электрычных, на 500 еўра.

Але такое падвышэнне наўрад ці зможа моцна паўплываць на сітуацыю, бо розніца ў цэнах на бензінавыя і электрычныя аўто нашмат большая.

Напрыклад, цэны на новае Peugeot 208 з бензінавым рухавіком у Літве пачынаюцца з 20 500 еўра, а самая танная «электрычка» ў аналагічнай камплектацыі каштуе ўжо ад 34 100 еўра.

Таму выглядае, што, каб сапраўды пераламаць сітуацыю, аўтавытворцам давядзецца паралельна з падняццем цэн на бензінавыя аўто паніжаць іх на электрычныя, або як у Нарвегіі рабіць яшчэ больш дарагімі машыны на традыцыйным паліве.

Аўтавытворцаў ніхто не спытаў?

Крыніца Reuters, блізкая да буйнога еўрапейскага аўтавытворцы, выказала меркаванне, што абраная стратэгія можа прывесці да адваротных вынікаў.

«Павышэнне цэн на бензінавыя аўтамабілі павінна дапамагчы скараціць разрыў з больш дарагімі электрамабілямі, але, улічваючы слабы рост рынку, можа не забяспечыць дастатковага аб'ёму продажаў электрамабіляў.

У рэальнасці павышэнне цэн на аўтамабілі з традыцыйнымі рухавікамі азначае скарачэнне вытворчасці (…), і ад гэтага пацерпіць увесь ланцужок стварэння кошту і пастаўшчыкі», — дадала крыніца.

Што гэта азначае для Беларусі?

Калі цэны на новыя аўто пойдуць угору, а попыт на іх будзе падаць, то гэта адаб'ецца на кошце патрыманых машын. У хуткім часе гэта можа закрануць Беларусь, бо немалая доля машын на нашым рынку — якраз патрыманыя аўто з Еўропы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але апроч росту цэн, падобныя змены ў ЕС маюць і іншыя наступствы. Прынамсі пакуль будуць дзейнічаць санкцыі. 

Каля 1/3 аўто з ЕС нельга імпартаваць у Беларусь толькі праз наяўнасць у іх гібрыднай або цалкам электрычнай устаноўкі.

Калі санкцыі працягнуць дзейнічаць, то выбар сярод машын ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў з Еўропы стане зусім сціплым. 

Каментары27

  • Васіль
    26.12.2024
    Еўрасавок.
  • Этот
    26.12.2024
    Acab, а мне нравиться, я голосовал за такой подход. Только кретины держаться за ДВС.
  • Синий трактор
    26.12.2024
    Есть подозрение, что верхушка ЕС это агенты Кремля или полные идиоты. Иначе как еще можно объяснить их желание уничтожать собственную экономику?

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →