Вайна99

Расійскі салдат здаўся ў палон дрону пасля таго, як двое яго параненых паплечнікаў скончылі жыццё самагубствам

Расійскі вайсковец Руслан Аніцін застаўся апошнім жывым байцом свайго падраздзялення на лініі фронту ў Бахмуце пасля таго, як украінскія беспілотнікі скінулі выбухоўку. Тады Аніцін пачаў падаваць сігналы ў камеру дрона, які аблятаў поле бою, каб здацца ўкраінскім пілотам. Яму ўдалося дабегчы да ўкраінскіх пазіцый пад абстрэлам сваіх жа. Гісторыю расійскага палоннага распавядае WSJ.

Anitin
Выява з украінскага беспілотніка. Аніцін просіць захаваць яму жыццё. Фота: Code 9.2

30-гадовы Руслан Аніцін, хударлявы мужчына з залысінамі, вучыўся на ветэрынара і не чакаў, што апынецца пасярод вайны. Калі летась 24 лютага Расія ўварвалася ва Украіну, ён працаваў наглядчыкам у папраўчай калоніі №3 недалёка ад свайго роднага пасёлка Ідрыца. Сярод яго тагачасных паведамленняў у сацыяльных сетках былі выявы расійскага сцяга і такія каментары, як «Давайце пакараем фашыстаў». Праўда, тады Аніцін думаў, што ва Украіне будзе ваяваць толькі прафесійнае войска.

Сітуацыя змянілася ў верасні, калі Расія, пасля шэрага страт, пачала мабілізоўваць мірных жыхароў. Аднойчы мужчыну патэлефанавалі, каб ён з’явіўся ў мясцовы ваенкамат. Там яму сказалі сабраць дома рэчы і прыходзіць на наступную раніцу, інакш пагражае турма за ўхіленне. Аніцін пайшоў, пакінуўшы дома жонку і трохгадовую дачку.

Мабілізаваным выдалі абмундзіраванне і вінтоўкі савецкіх часоў. Па словах Аніціна, за тыдні трэніровак у іх было ўсяго два шанцы стрэліць са зброі. Не прайшло месяца, як мужчыну адправілі ва Украіну.

Яго падраздзяленне займалася аховай і будавала ў Луганску ўмацаваныя пазіцыі. Некалькі месяцаў баёў не было, але ў пачатку мая камандзір узвода сказаў, што яны накіроўваюцца ў Бахмут. Аніціна і іншых навабранцаў адвезлі на вайсковым грузавіку ў лес за некалькіх соцень метраў ад лініі фронту.

Ім было загадана прасунуцца ў сістэму траншэй, блізкіх да ўкраінскіх пазіцый, схавацца і сядзець там. Каля гадзіны ночы баец «Вагнера» вывеў іх да найбліжэйшай траншэі, дзе яны адразу ж трапілі пад мінамётны абстрэл, які доўжыўся каля 40 хвілін.

Баец «Вагнера» папярэдзіў, што калі мужчыны адмовяцца выконваць заданне або пачнуць адступаць, іх расстраляюць.

Схавацца ад абстрэлу ўсяго за 200 метраў ад украінскіх пазіцый было складана. Урэшце Аніцін і яго паплечнік Іваноў знайшлі норы ў сценах траншэі. Яны забраліся ў сярэдзіну, каб схавацца.

Невялікія беспілотнікі кітайскай вытворчасці з чатырма прапелерамі былі пастаяннай пагрозай. Яны дасылалі ўкраінскім вайскоўцам жывое відэа, якое карэктавала загады ўкраінскай артылерыі. Некаторыя з іх скідалі разрыўныя снарады проста ў траншэю.

Раніцай Іваноў і Аніцін былі параненыя выбухам, Іваноў пачуваўся асабліва блага. Аніцін знайшоў рацыю і выклікаў на дапамогу камандзіраў. Але адказу не было.

Іваноў вырваў загваздку з ручной гранаты і падарваў яе побач з галавой. Трэці чалавек у іх групе быў цяжка паранены. Па словах украінцаў, пазней ён застрэліўся з уласнай вінтоўкі.

Аніцін застаўся адзін. Абстрэлы дронаў і мінамётаў працягваліся ўвесь дзень. Каля 17-ці гадзін у Аніціна ўжо не засталося сіл, і ён думаў, што «застанецца ў гэтай траншэі назаўжды».

Потым яму прыйшла ў галаву ідэя здацца дрону. 

Ён устаў без вінтоўкі і махнуў рукой, каб спыніць атаку. Высахлы і змучаны, Аніцін скрыжаваў рукі над галавой і, гледзячы ў камеру дрона, счапіў далоні разам, просячы спыніць абстрэл. На відэа, запісаным дронамі, відаць, як ён праводзіць пальцам па шыі і ківае галавой — гэта ягоны заклік да ўкраінцаў не забіваць яго, калі ён здасца.

Твар Аніціна быў паказаны на экране каманднага пункта 92-й механізаванай брыгады Украіны за некалькі кіламетраў ад яго. Палкоўнік Павел Федасенка параіўся з іншымі афіцэрамі і перадаў па рацыі загад пілотам паспрабаваць узяць яго жывым.

Пілоты ўкраінскіх беспілотнікаў спачатку паставіліся да знакаў Аніціна з падазрэннем, бо асцерагаліся пасткі. Штурмавы беспілотнік ужо меў намер забіць Аніціна, са слоў ягонага пілота, 26-гадовага ўкраінца з пазыўным Баксёр.

Але, калі Баксёр убачыў Аніціна, які маліў захаваць яму жыццё, то прыняў рашэнне перапыніць сваю місію і кінуў гранату недалёка ад сваёй пазіцыі.

Украінскія афіцэры на камандным пункце сказалі Баксёру выйсці на сувязь з расіянінам.

Пілот дастаў маркер са сваёй аптэчкі і напісаў па-руску на пакунку ад харчу: «Здавайся, ідзі за дронам». Для вагі ён напоўніў пакунак зямлёй і прымацаваў яго на дрон, каб скінуць расійскаму салдату.

Surrender follow the drone
Украінскі пілот напісаў па-руску на пакунку ад харчу: «Здавайся, иди за дроном». Затым ён прымацаваў паведамленне да беспілотніка. Фота: Achilles (2)

Прачытаўшы запіску, Аніцін жэстамі паказаў, што згаджаецца здацца ў палон.

Тады дроны павялі яго праз траншэі, прыкрываючы ад сваіх жа — расіян, якія адкрылі агонь.

Менш чым праз тыдзень украінскія войскі захапілі траншэю, дзе быў Аніцін і іншыя навабранцы. Аніцін у той час ужо дзяліў камеру ў следчым ізалятары ў Харкаўскай вобласці з трыма іншымі палоннымі.

У размове з WSJ 19 мая Аніцін сказаў, што, нягледзячы на тое, што яму пагражае турма, калі ён вернецца ў Расію ў рамках абмену палоннымі, вярнуцца — гэта адзінае, чаго ён цяпер хоча. «Хай мяне закрываюць. Я хацеў бы вярнуцца дадому, да сваёй сям'і, і ніколі не перажываць больш таго, што я бачыў тут», — кажа ён.

Чытайце яшчэ:

Баскаў і Лепс паабяцалі грошы за кожны падбіты танк Leopard

На Захадзе пацвярджаюць поспехі контрнаступлення Украіны і прагназуюць далейшы прагрэс

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Каментары9

  • ??
    16.06.2023
    mikola, а што бы ў гэтым выпадку зрабіў бы не-ідыёт мікола? Мабыць з акопа напісаў бы пусты каментар?
  • mikola
    16.06.2023
    ??, // Ja by ni paisou na getu VAINU !
  • ром
    16.06.2023
    Победит тот кто на зло и ненависть ответит добром! Вот я за таких буду всегда.. вне зависимости кто это

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →