Грамадства

Падстаў для закрыцця мяжы з Беларуссю пакуль няма — кіраўнік МЗС Літвы

У той час як Літва ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс кажа, што падстаў для поўнага закрыцця мяжы на нацыянальным узроўні пакуль няма. Паводле яго слоў, такія дзеянні будуць разглядацца толькі ў выпадку ўзнікнення крызісу, які нясе непасрэдную пагрозу нацыянальнай бяспецы, як піша Delfi.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота AP

«Закрыццё мяжы, калі мы маем на ўвазе поўнае закрыццё мяжы, мае далёкія наступствы. Наша мяжа, якая звязвае нас наўпрост з Беларуссю, таксама звязвае Літву з усім светам на ўсход, скажам, такімі краінамі, як Казахстан, Узбекістан, Сакартвела (Грузія), Арменія. Мы павінны ўлічваць і гэта», — падкрэсліў міністр замежных спраў.

Па словах Ландсбергіса, поўнае закрыццё мяжы — гэта «чырвоная кнопка».

«У выпадку крызісу, бачачы, што па той бок мяжы адбываюцца правакацыі і небяспечныя дзеянні, якія яшчэ не патрабуюць увядзення чацвёртага ці пятага артыкула статута NATO, мы, магчыма, і маглі б разгледзець такія нацыянальныя дзеянні, але пакуль для гэтага няма ніякіх падстаў», — запэўніў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Са слоў міністра замежных спраў, у байца «Вагнера» няма магчымасці трапіць на тэрыторыю Літвы, калі толькі перасекчы яе нелегальна, напрыклад, з ягоных слоў, з падробленымі дакументамі.

«У нас ужо ёсць пастанова, прынятая, магчыма, год таму, згодна з якой грамадзянам Расіі, якія прыбываюць з турыстычнымі або негуманітарнымі мэтамі, уезд у Літву забаронены», — нагадаў Ландсбергіс.

Учора міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла пра ўзмоцненыя праверкі на літоўска-беларускай і літоўска-расійскай мяжы і не выключыла закрыцця межаў.

Каментары

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →