Пад канец дня ў Беларусь заехала яшчэ адна калона вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» увечары 18 ліпеня паведаміла, што па трасе Р-43 ад Рагачова ў напрамку Бабруйска рухаецца ўжо трэцяя за дзень і шостая ўвогуле калона наймітаў ПВК «Вагнер».
Калона складалася з розных пікапаў і тэнтаваных «Уралаў» з прычэпамі. Як і ўсе папярэднія, яна накіравалася ў бок намётавага лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль, яе суправаджала беларуская ДАІ.
Колькасць машын у гэтай калоне — як мінімум 20 адзінак, то-бок яна меншая, чым папярэднія, дзе было і больш за 100. Усяго, па падліках «Беларускага Гаюна», колькасць вагнераўцаў у Беларусі ўжо дасягнула 2000 чалавек.
Таксама сёння ў Беларусі быў заўважаны самалёт Яўгена Прыгожына, ці ёсць ён сам — невядома.
Каментары