«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»
Гэта новаўвядзенне ахоплівае ўсё больш супермаркетаў.
Мінчук Андрэй у тыктоку апублікаваў ролік з гіпермаркета «Гіпа», што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гарэцкага. На сёння відэа мае амаль 305 тысяч праглядаў.
У ім мужчына пракаментаваў абнаўленне ў мясным аддзеле — Андрэя здзівіла і насмяшыла, што цяпер, каб набыць мяса, трэба браць адпаведны талон. З яго дапамогай у краме рэгулююць чаргу да прылаўка.
я первый раз это увидел
У каментарах Андрэй удакладніў, што аўтамат з талонамі паставілі толькі два дні таму (так кажуць прадаўцы). Іншыя каментатары адзначылі, што ў шматлікіх іншых гіпермаркетах гэтай сеткі мяса па талончыках прадаюць ужо не першы год. Знайшліся і тыя, хто бачыў талоны ў еўрапейскіх супермаркетах: нехта кажа, што ідэя не апраўдалася, а іншым яна падабаецца — маўляў, «не трэба марнець у чарзе і ніхто наперад цябе не лезе».
Талоны ў краме спадабаліся шмат каму з каментатараў:
«Вельмі зручна, не трэба гуртавацца ў прылаўка. Электронная чарга, ніхто не дыхае ў патыліцу».
«Гэта нармальна, каб ты не стаяў у чарзе, а працягваў рабіць закупы, адстаў ад жыцця».
Некаторыя, аднак, былі непрыемна здзіўленыя:
«Упершыню бачу, я ў шоку. У Мінску тысячы крамаў, дзе мяса без чаргі».
«Талон на мяса? Навошта? На каўбасу таксама, напэўна, талоны будуць. Дажылі».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
%дня, поэтому в мясной отдел строго по талонам.