Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст, які мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Нягледзячы на гэта, за ўдзел у пратэстах 2020 года яго асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён цалкам адбыў, прайшоў курс лячэння, а цяпер мае патрэбу ў фінансавай дапамозе на рэабілітацыю.
Аляксей Раманаў актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штаба Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках мужчына негатыўна выказаўся пра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, а пазней асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму. 23 лістапада 2021 года Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Цяпер Аляксей у Мінску і займаецца здароўем. Яму правялі аперацыю: выдалілі селязёнку, тры чвэрці падстраўнікавай залозы, траціну страўніка і 16 сантыметраў кішэчніка. Яму патрэбна фінансавая дапамога і падтрымка, каб рэабілітавацца пасля складанай аперацыі. Працаваць мужчына цяпер не можа, а пенсія складае ўсяго 254 рублі.
Падтрымаць Аляксея можна праз платформу hutka.help.
Чытайце таксама:
У Калінкавіцкім раёне зноў затрымалі былога палітвязня з анкалагічным захворваннем
Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
Каментары