Грамадства99

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»

Выдавецкі дом «Звязда» ўзначаліць Вольга Ануфрыева

Алесь Карлюкевіч

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Вольгі Ануфрыевай дырэктарам — галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Да гэтага Вольга Ануфрыева займала пасаду галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты «Рэспубліка».

Алесь Карлюкевіч узначальваў «Звязду» са жніўня 2020 года, у 2022 годзе ён узначаліў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Міністрам інфармацыі ён быў у 2017-2020 гадах.

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» ўключыць у сябе газету «Звязда», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», экалагічны часопіс «Родная прырода», жаночы часопіс «Алеся», часопіс, разлічаны на замежнага чытача, «Беларусь. Belarus», а таксама кніжнае выдавецтва.

Каментары9

  • Ёсік
    02.12.2024
    Смоўж той шчэ, але мовай валодае добра, у адрозьненьні ад Чаргінца ды астатніх папісваючых пісьменьнікаў.
  • Абзац
    02.12.2024
    Часопіс з такой назваю ("Алеся") існуе з 1995-га году, тым ня менш лічыцца, што выданьню 100 гадоў. То бок, зачынілі іншае выданьне, якое існавала з 1924 году, і ў назве якога абыгрывалася словазлучэньне "работніца/сялянка"(што, па некаторых меркаваньнях, адпіхвала спажывецкую аўдыторыю), а замест яго пачалі ціснуць часопіс "Алеся", і падаюць яго, як старэйшае беларускае выданьне для жанчын(?).
    А чытаюць яго, мяркую, з тым жа імпэтам, зь якім чытаюць і ўсе іншыя дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданьні.
  • звязда * Алеся
    02.12.2024
    ды шо вы гаворыця ) чытала я тую вашу сялянку мінулага стагодзя - рэцэпты, кройка-шыццё, гаротныя бабіны гісторыі...
    Абзац, слухайця, а вы часам не той абзац, шо...

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ1

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →