Грамадства3939

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук

Аляксандр Лукашэнка 3 снежня праводзіць сустрэчу з рабочай групай па аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Ён указаў на «каласальную недапрацоўку ўрада ў суправаджэнні навуковай сферы», а таксама традыцыйна прайшоўся па саміх навукоўцах. 

Лукашэнка адразу адзначыў, што на парадку дня — сур'ёзная размова аб тым, як будзе развівацца навука, перш за ўсё акадэмічная, і як жыць далей — з навукай або без.

«Адказ адназначны», — адразу адказаў ён і дадаў: «Без эфектыўнай акадэмічнай навукі развіццё краіны будзе праблематычным. Але з такой навукай, як у нас, мы не паскорымся і поспехаў не даб'ёмся».

Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што названыя праблемы адносяцца не толькі да Акадэміі навук, але і да Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях і да галіновых міністэрстваў. Іх, паводле яго слоў, практычна няма ў ліку замоўцаў навукі.

«І гэта каласальная недапрацоўка ўрада. Няўжо ў галін няма запыту на навуковыя распрацоўкі? Як можна было дапусціць, што настолькі запатрабаваныя і найбольш фінансуемыя дзяржавай напрамкі, такія як беспілотнікі, космас, лічбавыя і біятэхналогіі ў прамым сэнсе аддадзеныя на водкуп самой Акадэміі навук? Яна сама сабе заказчык, выканаўца і кантралёр. Як у гэтых сферах можна абысціся без спецыялістаў-практыкаў, якія разумеюць, што менавіта трэба эканоміцы?»

Таму, дадаў Лукашэнка, няма ні выніку, ні вінаватых — пытаць няма з каго.

Між тым, пытанняў да дзейнасці навуковай супольнасці, паводле яго слоў, назапасілася шмат: «Ёсць асобныя поспехі, але і незадаволенасць вынікамі таксама сур'ёзная». Пастаянна дзейная рабочая група на чале са старшынёй Камітэта дзяржкантролю, якому даручана прыцягнуць да дзейнасці групы адказных кампетэнтных спецыялістаў, павінна адказаць на надзённыя пытанні развіцця НАН.

Лукашэнка сказаў, што Акадэмія навук «не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе». Паводле яго слоў, у нас «крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў». 

«Ад дзейнасці Акадэміі мы не бачым той аддачы, на якую разлічвалі. Няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук. А гэта галоўны крытэр адзнакі эфектыўнасці», — разнёс ён навукоўцаў, але дадаў, што гэта не «акцыя супраць Акадэміі навук».

«Не хачу, каб прысутныя тут кіраўнікі НАН і вучоныя падумалі, што мы тут рыхтуем нейкую акцыю супраць Акадэміі навук. Не. Нам трэба вельмі сур'ёзна падысці да вывучэння праблем Акадэміі навук і прыняць адпаведныя рашэнні, таму што без навукі далей нікуды», — сказаў Лукашэнка. 

Каментары39

  • і як жыць далей — з навукай або без
    03.12.2024
    хутчэй другое) бо калі ў адыходзячым Годзе якасці гарэлі МАЗы і г.д., то наступны... – Год сотрудничества Беларуси и Китая в области науки
  • га-га
    03.12.2024
    Галосіць: спецыялісты, спецыялісты, скажыце, што нам дзелаць? Няўжо ніхто нічога не хоча?

    Увесь час людзей з уласнымі думкамі і ініцыятывамі стараўся загнабіць. Таму разумным ад цябе ўжо нічога не трэба. Акрамя сыходу.
  • 03.12.2024
    [Рэд. выдалена]

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →