Злучаныя Штаты рыхтуюць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне. У яго ўвойдуць ракеты для пускавых установак HIMARS, сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам і супрацьпяхотныя міны, паведамляе Associated Press.
На фоне боязі скарачэння вайсковай дапамогі Украіне з боку адміністрацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, дзейны прэзідэнт Джо Байдэн паабяцаў размеркаваць да заканчэння паўнамоцтваў усе сродкі, ужо выдзеленыя Украіне Кангрэсам.
Агульны кошт пакета ацэньваецца ў $725 млн, паведамляла раней агенцтва Reuters.
З дапамогай супрацьпяхотных мін Украіна разлічвае запаволіць расейскае контрнаступленне ў Курскай вобласці, паведамляе Associated Press.
Украіна з'яўляецца членам Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін, але, як і Расія, якая не далучылася да дамовы, прымяняе іх у вайне. Адміністрацыя Байдэна ў 2022 годзе абяцала не перадаваць супрацьпяхотныя міны трэцім краінам і не выкарыстоўваць іх за межамі Карэйскага паўвострава, нагадвае The Conversation.
Крыніцы выдання не сталі ўдакладняць, ці будуць у новым пакеце тактычныя ракеты ATACMS, аднак Украіна працягвае ціснуць на Белы дом з мэтай атрымання як мага большай колькасці ракет, здольных наносіць удары па цэлях у глыбіні Расіі.
«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным
Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру
Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»
Зяленскі: Украінскай арміі не хапае сіл для вяртання акупаваных тэрыторый
Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых
Каментары