Свет44

Лідары перавароту ў Нігеры закрылі паветраную прастору, баючыся ўварвання

Мяцежнікі заявілі, што Узброеныя сілы Нігера гатовыя да абароны краіны, а любая спроба парушыць паветраную прастору сустрэне «энергічны і неадкладны адказ».

Махамед Тумба, адзін з вайскоўцаў, якія зрынулі прэзідэнта Махамеда Базума, выступае перад прыхільнікамі кіроўнай хунты Нігера ў Ніямеі, 6 жніўня 2023 года. Фота: Sam Mednick / AP

Лідары перавароту ў Нігеры закрылі паветраную прастору краіны з-за боязі магчымай ваеннай інтэрвенцыі з боку суседніх дзяржаў, піша Бі-бі-сі.

«Ва ўмовах пагрозы інтэрвенцыі, якая становіцца ўсё больш відавочнай дзякуючы падрыхтоўцы суседніх краін, паветраная прастора Нігера закрываецца з нядзелі [ … ] для ўсіх самалётаў да наступнага паведамлення», — гаворыцца ў заяве мяцежнікаў.

Раней краіны Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ЭКОВАС) выставілі ўльтыматум кіраўнікам бунту на чале з начальнікам прэзідэнцкай гвардыі Амарам Абдурахманам Чыяні, прыстрашыўшы ўжыць сілу, калі зрынуты прэзідэнт Махамед Базум не будзе адноўлены на пасадзе да вечара нядзелі.

Мяцежнікі заявілі, што Узброеныя сілы Нігера гатовыя да абароны краіны, а любая спроба парушыць паветраную прастору сустрэне «энергічны і неадкладны адказ».

Базум быў затрыманы ў прэзідэнцкім палацы 26 ліпеня, пазней генерал Чыяні абвясціў сябе новым лідарам краіны.

Захоп улады вайскоўцамі быў асуджаны на міжнародным узроўні, у тым ліку Францыяй і іншымі краінамі ЕС, а таксама ААН і ЗША.

Францыя таксама прыпыніла дапамогу Буркіна-Фасо, улады якой падтрымалі мяцежнікаў разам з Малі.

У нядзелю тысячы прыхільнікаў перавароту сабраліся на стадыёне імя генерала Сэйні Кунчэ ў сталіцы краіны Ніямеі.

Многія прыйшлі на стадыён з расійскімі сцягамі, хоць сама Расія пераварот раней асудзіла.

Каментары4

  • Беларусь будзе наступнай?
    07.08.2023
    Табе кабзда, Нігер, Нігерыя зь яе 200 000 войскам расцярушыць твае 10 000 і ні вагнеры, ні лукашэначка не дапамогуць 😆
  • mikola
    07.08.2023
    nalaicy sto zakryli....
  • Woodoo Cult
    07.08.2023
    mikola, пнх

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра28

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →