Грамадства11

Мінімум 3645 чалавек асудзілі па крымінальных справах за тры гады пасля выбараў 2020 года — праваабаронцы

Рэпрэсіі штодзённа працягваюцца дагэтуль: кожны дзень у Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі чалавек, некаторых з якіх збіваюць, катуюць і адпраўляюць за краты.

Фота: «Вясна»

На 9 жніўня 2023 года ў Беларусі налічваецца 1494 палітзняволеныя, кожная 11-я з якіх — жанчына. Усе яны ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, нагадвае «Вясна».

Палітвязняў фактычна ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада», не аказваюць медыцынскай дапамогі, пазбаўляюць права на абарону, закідваюць у карцары і штрафныя ізалятары, дзе створаны спецыяльныя ўмовы, якія самі палітвязні называюць катавальнымі.

31 траўня 2020 года праваабарончая супольнасць прызнала блогера Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Ён стаў першым палітвязнем за падзеі 2020 года.

З таго часу за тры гады праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 2430 чалавек

З 2020 года з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся не меней за 4300 чалавек. З іх мінімум 3645 чалавек былі асуджаныя па «палітычных» крымінальных справах.

Адным з самых «пратэсных» артыкулаў з'яўляецца 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — паводле яго беларускімі судамі было асуджана не менш за 1440 чалавек, 407 з якіх — жанчыны.

Яшчэ 528 чалавек былі асуджаныя паводле дыфамацыйнага артыкула 368 (абраза Лукашэнкі).

Прама цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца 1331 мужчына, 162 жанчыны і 1 трансгердарная асоба. 

Самы малады палітвязень — 15-гадовы Арцём Вайцяховіч, які больш за 6 месяцаў у зняволенні і цяпер чакае суда.

Арцём — брат адміністратара канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». Яго ўзялі пад варту паводле ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса (вымаганне). 

Найстарэйшая палітзняволеная — 75-гадовая Наталля Таран.

Наталлю абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Агулам з 2020 года былі памілаваны 33 чалавекі, яшчэ шэсць чалавек выйшлі на волю па амністыі.

Апошні вядомы выпадак — вызваленне па памілаванні палітзняволенай Сафіі Сапегі.

Сваякі і блізкія людзі некаторых вязняў месяцамі не атрымліваюць звестак пра стан іх родных. Дзясяткі чалавек знаходзяцца ў зняволенні з сур'ёзнымі захворваннямі, таму прызначаныя тэрміны могуць стаць для іх пажыццёвымі.

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 мая 2021 года. Сэрца зняволенага актывіста спынілася ў шклоўскай калоніі №17. А Вітольду Ашурку было 50 гадоў. 

У маі 2023 года ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў «Аднакласніках» на карыкатуру на Лукашэнку. 

Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін

Паводле даных праваабаронцаў, за «парушэнне ўстаноўленага парадку» як мінімум 55 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 28 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. 

Штомесяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення па заканчэнні тэрміну. Паводле даных праваабаронцаў «Вясны», на волю выйшлі не менш за 470 палітвязняў. 

Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне і сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Пры гэтым «Вясне» не менш за 1700 чалавек распавялі пра катаванні і жорсткае абыходжанне.

Каментары1

  • кольцо замкнулось
    09.08.2023
    Это - политические дела замаскированные под уголовное беззаконие, значит политических, минимум, 5 тысяч с 2020 года, а не 1,5 тысячи !
     А добавьте политическую административку, то получите тысяч 30 репрессированных белорусов.
     МВД и КГБ РБ получили золотую жилу, для улучшения своего материального благополучия и ухода из-под Закона за свои преступления над Народом Беларуси.
    Получили маховик незаконного обогащения, построенного на издевательствах и мордовании собственного Народа и населения Беларуси.

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →