Грамадства44

Цэнтр Ганцавічаў да «Дажынак» аблысеў

Нязвыкла пуста глядзіцца гарадская плошча каля гандлёвага цэнтра «Дом гандлю» ў Ганцавічах, дзе раней непадалёк ад уваходу ў гандлёвы пункт шырока раскінуў свае галіны велізарны клён. Да абласных «Дажынак 2023», якія ў верасні пройдуць у райцэнтры, клён зрэзалі пад корань, выкарчаваўшы нават і пень. І гэта не адзінае дрэва, якое пацярпела ў ходзе «добраўпарадкавання», піша «Ганцавіцкі час».

Фота Святланы Малышка

Да абласных «Дажынак» Ганцавічы добраўпарадкоўваюць. Горад мяняецца на вачах, хоць працы яшчэ нямала. Але разам з прыемнымі пераменамі многія жыхары горада незадаволеныя тым, што на яго вуліцах выразаюць дрэвы.

Разлапісты клён каля «Дома гандлю» быў своеасаблівай візітоўкай плошчы.

Цэнтр Ганцавічаў да «Дажынак» Так выглядаў клён да таго, як над ім папрацавалі бензапілой. Фота Сяргея Багрова
Клён на плошчы зрэзалі пад корань. Фота Святланы Малышка
А потым і пень выкарчавалі, а плошча аблысела. Фота Сяргея Багрова

Жыхары горада паспелі звярнуць увагу, што ўвогуле дрэў у горадзе прыкметна паменела. Так, зрэзалі сасну каля царквы, цэлы шэраг велізарных дрэў насупраць ПМС, каля прыпынку ў бок аграгарадка Хатынічы. Каля аптэкі ў мікрараёне пад зубцамі бензапілы не выстаялі бярозы.

Прыбралі «лішнія» дрэвы і каля дома па вул. Чайкоўскага, 8, і насупраць крамы «Хвілінка» па вул. Кастрычніцкай.

Выразалі некалькі дрэў па вул. Кастрычніцкай. Фота Святланы Малышка

Парадзела каля рэстарана «Цна», некалькі дрэў зніклі насупраць крамы «Дзіцячы свет».

Алея пісьменства таксама пазбавілася некалькіх дрэў. Фота Святланы Малышка

Каля шматпавярховіка на вуліцы Заслонава не стала бяроз і кустоў бэзу… Дабраліся і да алеі клёнаў каля хлебазавода.

Думкі жыхароў адносна гэтага падзяліліся. Адныя лічаць, што ўлады выразаюць аварыйныя дрэвы, іншыя абураюцца і сумняюцца, што замест выразаных пасадзяць новыя.

Запытаны рэдакцыяй «Ганцавіцкага часу» кіраўнік Ганцавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Міхалевіч адказаў, што дрэвы выразаюць не з іх падачы.

«Пытанне не да мяне, у архітэктуру звярніцеся…», — сказаў чыноўнік.

Карэспандэнтка ўдакладніла, ці не інспекцыя павінна кантраляваць выразанне дрэў у населеных пунктах, і хто на гэта дае дазвол?

Мікалай Міхалевіч сказаў, што ўсе работы вядуцца па праектах, якія маюцца на кожны аб'ект, і кантралюе іх выкананне аддзел архітэктуры.

«Усё робіцца згодна з праектам. І ў кожным праекце ёсць таксацыйны план. Нам справаздачы дасылаюць. Аплату ЖКГ дасылае, кампенсацыйныя выплаты. Пасадкі будзем кантраляваць згодна з праектам у спрыяльны перыяд часу», — растлумачыў ён.

У той жа час кіраўнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ганцавіцкага райвыканкама Валерый Русакевіч быў настроены агрэсіўна. Нават не выслухаўшы пытанне карэспандэнта, ён адмовіўся адказваць на пытанні і кінуў слухаўку.

«Ганцавіцкі час» цытуе ўвесь дыялог:

«Кар.: Валерый Мікалаевіч? Святлана Малышка, «Ганцавіцкі час» вас турбуе.

Валерый Русакевіч: Дык «Ганцавіцкага часу» ўжо ж няма.

Кар.: Ёсць інтэрнэт-рэсурс.

Валерый Русакевіч: Ну дык то інтэрнэт-рэсурс… Я ў інтэрнэт ніякіх тлумачэнняў не даю.

Кар.: Добра, у інтэрнэт вы не даяцё, але на падставе артыкула 34 Канстытуцыі Беларусі… (суразмоўца перабівае)

Валерый Русакевіч: Я нікому нічога не даю! Чытайце «Савецкае Палессе» і «Зарю». І глядзіце Мы#Ганцевичи. Усе. Да пабачэння. (павесіў слухаўку).

Пасля цягам паўгадзіны карэспандэнтка зноў спрабавала датэлефанавацца да Валерыя Русакевіча і спытаць, чаму ён кідае слухаўку. Бо яна не толькі карэспандэнтка, але ж яшчэ і грамадзянка Беларусі, жыхарка Ганцавіч. І яе цікавіць пытанне: хто і навошта вырашыў зразаць здаровыя дрэвы ў горадзе? Але дарэмна — трубку ніхто не браў.

Каментары4

  • даведка
    21.08.2023
    Вековые деревья пережили царя, большевиков, фашистов, коммунистов... И были уничтожены при Лукашенко.
    Облысела при тебе земля-я-я...
  • маленькая архітэктарка цемры
    21.08.2023
    ч: Дык «Ганцавіцкага часу» ўжо ж няма."

    гэта русакевіча няма. як чалавека
  • гоблен
    21.08.2023
    Ёнутая страна

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур13

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

На Аршаншчыне ўзмацніліся рэпрэсіі супраць чыгуначнікаў

Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове5

«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта — пастаноўка на ўлік». Пракурор распавёў, як сілавікі сочаць за дзецьмі2

Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай3

У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы3

Беларускія навукоўцы вырасцілі пшаніцу фіялетавага колеру3

У Абхазіі паміж уладамі і апазіцыяй могуць прайсці прамыя перамовы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур13

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →