Прыкладна за 208 тысяч рублёў у Віцебскай вобласці любы ахвотны можа набыць сабе невялікі ўчастак чыгункі. Яго на продаж выставіла Чашніцкая ПМК-71.
Згодна з аб'явай, на таргі выстаўлены адрэзак чыгуначнага пад'язнога і павышанага пуці працягласцю 285,6 метра.
Гэтая каляіна была пабудаваная ў 1991 годзе. Разам з адрэзкам чыгункі прадаецца права 99-гадовай арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,4921 гектара.
Пачатковая цана лота складае 207 942 рублі 2 капейкі. Акрамя таго, новы ўладальнік чыгункі павінен будзе выплаціць 5218 рублёў 47 капеек за падрыхтоўку лота да продажу і афармленне дакументацыі.
Таргі будуць праходзіць 1 верасня ў будынку камітэта «Віцебскаблмаёмасць».
Каментары