Свет2020

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп жартам прапанаваў прэм'еру Джасціну Трудо зрабіць з Канады 51-ы амерыканскі штат, калі тая не можа не рашыць сваіх праблем сама. Пра якія праблемы ідзе гаворка і якой была рэакцыя Трудо?

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. Фота: Frank Augstein / AP

Канадскі прэм'ер Джасцін Трудо ў мінулую пятніцу без абвяшчэння прыляцеў у ЗША для сустрэчы з Дональдам Трампам пасля таго, як апошні абвясціў пра свае намеры павялічыць пошліны на прадукцыю з Канады і Мексікі, паведамляе амерыканскі тэлеканал Fox News.

Паводле дзвюх крыніц тэлеканала, якія асабіста прысутнічалі на перамовах Трампа і Трудо, новаабраны прэзідэнт ЗША выказаў прэтэнзіі да канадскага боку ў сувязі з недастатковым кантролем над патокамі нелегальных імігрантаў і наркотыкаў, што праходзяць праз паўночную мяжу ў ЗША.

Акрамя таго, Трамп ацаніў гандлёвы дэфіцыт паміж двума краінамі ў больш чым $100 мільярдаў і прыгразіў, што «без пазітыўных зменаў у вышэйпералічаных праблемах увядзе 25% тарыфы на ўсе канадскія тавары з першага дня свайго знаходжання на пасадзе».

Трудо адказаў, што ўвядзенне такіх тарыфаў будзе катастрафічным для канадскай эканомікі. На гэта Трамп адрэагаваў пытаннем: «Ваша краіна не можа выжыць без таго, каб абдзіраць ЗША на $100 мільярдаў? Можа, Канадзе варта далучыцца да ЗША і стаць нашым 51-ым штатам?», — цытуюць крыніцы Fox News новага амерыканскага прэзідэнта.

Па іх словах, такая прапанова выклікала ў Трудо і некалькіх іншых прысутных «нервовы смех», аднак, як адзначаюць крыніцы, «Трамп быў у той момант досыць прамалінейны, нягледзячы на ​​сваю гасціннасць і добразычлівасць падчас перамоваў».

Больш за тое, Трамп не спыніўся ў сваёй рыторыцы наконт магчымага далучэння Канады і нават прапанаваў Трудо ўзначаліць яе ў якасці аднаго з амерыканскіх губернатараў, адзначае Fox News. Суправадзіўся гэты няёмкі момант яшчэ і тым, што Трамп дапусціў падзяленне Канады пры яе далучэнні да ЗША.

«Звяртаючыся да Трудо, Трамп заявіў, што ягоны тытул «прэм'ер-міністр» хоць і гучыць лепш, але ён усё роўна мог бы стаць губернатарам 51-га штата. У гэты момант адзін з прысутных заўважыў, што Канада магла б стаць самым ліберальным з амерыканскіх штатаў. Трамп услед прапанаваў зрабіць з Канады адразу два штаты — ліберальны і кансерватыўны. Гэта выклікала яшчэ больш смеху», — распавядаюць крыніцы Fox News.

На гэты момант ні каманда Трампа, ні прадстаўнікі Трудо не давалі каментароў наконт вышэйапісанай размовы. Тым не менш заявы Трампа выклікалі шырокую дыскусію пра будучыню амерыканска-канадскіх адносін і пагрозу сур'ёзнага ціску ЗША на свайго паўночнага суседа, адзначае Fox News.

Каментары20

  • Мыта Гэта Рабунак
    03.12.2024
    А Трудо шчэ горшы
  • Ганьба
    03.12.2024
    Мексіцы прапануй - станеш галоўным мексіканскім святым!
  • %
    03.12.2024
    Супер, наперад руды

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →