Здароўе33

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі

Тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 лютага, аднак яны не распаўсюджваюцца на прыём стаматолагамі.

Фота: Мінск-Навіны

Мінздароўя ўстанавіла гранічныя максімальныя тарыфы на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах і кансультацыях дактароў-спецыялістаў, піша «Спутнік».

Так, гранічны максімальны тарыф на першасны прыём доктарам другой кваліфікацыйнай катэгорыі ўстаноўлены ў памеры 35 рублёў, на прыём доктарам першай катэгорыі тарыф крыху вышэйшы — 37 рублёў, а вышэйшай катэгорыі — 41 рубель.

Першасны прыём спецыяліста, кандыдата медыцынскіх навук цяпер не можа каштаваць даражэй 45 рублёў, а доктара медыцынскіх навук, а таксама дацэнта і кандыдата медыцынскіх навук — 47 рублёў.

Гранічны максімальны тарыф за прыём прафесара і доктара медыцынскіх навук устаноўлены ў памеры 52 рублёў, члена-карэспандэнта НАН Беларусі і доктара медыцынскіх навук — 56 рублёў, а акадэміка НАН Беларусі і доктара медыцынскіх навук — 57 рублёў.

Таксама вызначаны максімальныя тарыфы і на паўторны прыём гэтых дактароў — яны значна ніжэйшыя.

Што тычыцца тарыфаў на кансультацыю спецыялістаў з кваліфікацыйнай катэгорыяй, то яны стартуюць ад 42 рублёў і даходзяць да 49 рублёў і залежаць ад катэгорыі.

Каментары3

  • Белорус
    03.12.2024
    По моей информации из Минздрава готовят население к всеобщей платной медицине. Не зря же вносили поправки в Конституцию в 2022 году.
  • Дасведчаны пацыент
    03.12.2024
    Мажлівая сітуацыя:
    – Пан лекар, я аддаў сорак рублёў, чакаў прыёму тры тыдні, і Вы выгуглілі ў Інтэрнэце , што мне трэба абследаванне, але ж у нас яго не робяць, і адпаведныя лекі, але ж бліжэйшая аптэка знаходзіцца ў Амстэрдаме
  • Ёсік
    03.12.2024
    Аднойчы жонка пайшла на прыём да доктара найвышэйшай ступені, памацаў, нешта прамармытаў і захацеў 400тысяч (старымі). Жонка сказала, што ражна ён атрымае за такі прыём, і ёй усё роўна, што ён такі заслужаны. Грошай не ўзялі, апасьля такога прыёма не ходзіць да такіх найвышэйшых дактароў. Як казаў адзін малады ўрач, гэты доктар шчэ маіх бацькоў навучаў па тых жа падручніках, што і нас, а медыцына зрабіла найвялікшы крок наперад. Рабіце высновы.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →