Знікла сувязь з палітзняволеным Уладзімірам Гундарам. Хоць раней лісты прыходзілі кожныя два дні
Маўчанне вельмі непакоіць блізкіх.
Як стала вядома ад родных, палітзняволены Уладзімір Гундар не выходзіць на сувязь з сям'ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаваў жонцы, яны паразмаўлялі, і з той пары нічога няма: ані лістоў, ані званкоў, піша «Вясна».
Маўчанне вельмі непакоіць блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз 2 дні.
Званок у калонію нічога не праясніў — там адказалі, што нічога не могуць сказаць пра тое, дзе Уладзімір. Родныя мяркуюць, што мужчына мог быць адпраўлены ў ШІЗА. Вядома, што дасланая палітвязню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным праз 10 дзён.
Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах (справа Аўтуховіча). Мужчына мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі.
Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Каментары