Пад Магілёвам падлеткі кінулі «кактэйль Молатава» ў кватэру пенсіянеркі. Выявілася, што яны памыліліся адрасам
У Магілёўскім раёне мясцовыя аператыўнікі пры падтрымцы АМАПа затрымалі 15 і 17-гадовага мінчукоў, якія, як сцвярджаецца, працавалі на наркамаркет. Падлеткі па заданні наймальніка нібыта прыехалі з Мінска, каб пакараць закладчыка, які не выканаў заданне куратара, паведамляе МУС.
Вырабіўшы запальную сумесь, хлопцы кінулі яе ў акно кватэры, здымаючы тое, што адбываецца, на відэа для справаздачы перад працадаўцам. Але пазней высветлілася, што яны памыліліся адрасам і напалі на жыллё пенсіянеркі, якая была да гэтых спраў увогуле ні пры чым.
Жанчына самастойна патушыла ўзгаранне, пацярпелых у выніку не было, а агнём была толькі часткова пашкоджаная падлога.
Цяпер супраць падлеткаў завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам. Гэты артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пасажыр аўтобуса праглынуў на мяжы змесціва свайго кашалька, але гэта яму не дапамагло
Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў
На літоўска-беларускай мяжы затрымалі жанчыну з канаплянай гарбатай
Прапаганда зрабіла «расследаванне» пра Ціханоўскую, якая «каштавала марыхуану». Яно грунтуецца на выдуманай цытаце
Каментары
все
настолько дисквалифицировали сами себя, что...
пожалуй я не буду обращаться даже в мчс