Культура2828

Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная

Анансаваная нядаўна рэканструкцыя сталічнага кінатэатра «Масква», як выявілася, прадугледжвае тыя ж змены, што некалькі гадоў таму выклікалі моцнае абурэнне ў грамадстве. Гэтыя змены паспрабавалі замаскіраваць, але актывісты ўсё роўна заўважылі іх. Пачатак работ груба парушыць закон. 

Сённяшні выгляд кінатэатра «Масква» з выразным вынасам глядзельнай залы хутка кардынальна зменіцца. Фота: Wikimedia Commons

Тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на ахове архітэктурнай спадчыны Беларусі, звярнуў увагу на тое, што прэзентаваны УКБ Цэнтральнага раёна праект хавае ад усіх галоўнае.

Актывісты зачапіліся за дзіўны ракурс адзінкавага рэндара вонкавага выгляду кінатэатра пасля рэканструкцыі. Гэты ракурс зроблены строга «анфас», у той час як добрым тонам у архітэктуры лічацца больш натуральныя ракурсы пад вуглом да галоўнага фасада, а пры наяўнасці гатовай мадэлі нішто не замінае зрабіць некалькі такіх рэндараў.

Гэтак жа дзіўна паказаныя і інтэр’еры, у кадр не трапляе вонкавае зашкленне ў фае. Відаць, таму, што найбольш кардынальныя змены тычацца менавіта яго.

Праект рэканструкцыі кінатэатра, які быў прэзентаваны ў 2019 годзе, выклікаў моцнае абурэнне ў спецыялістаў і грамадскасці.

У канцы 2019 года прэзентаваны варыянт рэканструкцыі кінатэатра, які прадугледжваў, што цяперашні будынак апынецца быццам у шкляным сеткаватым кошыку, выклікаў вялікае абурэнне не толькі сярод спецыялістаў, але і сярод шырокай грамадскасці. Фактычна гэта азначала знішчэнне аднаго з найбольш пазнавальных помнікаў савецкага мадэрнізму ў Беларусі, які да таго ж уваходзіць у ансамбль праспекта Пераможцаў. 

Тады, адчуўшы супраціўленне, ад праекта рэканструкцыі быццам бы адмовіліся. Але цяпер усплыў перароблены праект, да рэалізацыі якога прыступяць у кастрычніку без усялякіх папярэдніх грамадскіх абмеркаванняў. Калі звярнуць увагу на дэталі, то будзе зразумела, што гэта больш кансерватыўны і прымітыўны варыянт таго, што прапаноўвалася ў 2019 годзе.

Адзіны рэндар, на якім паказалі вонкавае аблічча абноўленага кінатэатра. Фота: Мінск Навіны
Цяперашні выгляд кінатэатра. Нават з улікам розных кропак, з якіх зроблены кадры, бачна, што фасад пасля рэканструкцыі зраўняецца з краем вынасу глядзельнай залы, утварыўшы шкляны куб. Фота: Анлайнер

Актывісты звярнулі ўвагу на тое, што сёння суцэльнае зашкленне фасада кінатэатра зроблена так, што добра прасочваецца ніз кансольнага вынасу глядзельнай залы, але на рэндары ён увесь ужо схаваны за шкляной сцяной. Гэта азначае, што ў час рэканструкцыі плануюць істотна павялічыць плошчу кінатэатра за кошт плошчы перад ім. 

Гэта магло быць недакладнасцю ці спрашчэннем рэндара, але такіх хібаў занадта шмат: перад усім фасадам будынка ўзнікае балкон, які раней меўся толькі з бакоў, тамбур, які раней выступаў вонкі, цяпер заглыблены.

Гэта азначае, што з вялікай верагоднасцю кінатэатр «Масква» зменіць сваё пазнавальнае аблічча. Са знаёмага застанецца толькі дэкаратыўная кампазіцыя, якая адсылае да зубцоў Маскоўскага крамля, але архітэктура будынкаў, тым больш мадэрнісцкіх, гэта не столькі дэкор, колькі аб’ёмна-прасторавае рашэнне. Замест выразнага вынасу кіназалы мінчукі атрымаюць невыразны шкляны куб.

Таксама ў горшы бок зменіцца і аздоба. Калі раней гэта быў белы мармур, то цяпер яго месца зойме танны керамаграніт. Падобнае рашэнне ўжо было рэалізавана ў 2022 годзе на канцэртнай зале «Віцебск» у абласным цэнтры, дзе таксама быў збіты натуральны камень, месца якога заняў уцеплены вентфасад.

Па фота можна зразумець, што па сваіх вартасцях натуральны камень не ідзе ні ў якое параўнанне з керамагранітам, які выглядае як дрэнная тэкстура ў відэагульні. Тое ж самае цяпер чакае і сталічны кінатэатр.

Канцэртная зала «Віцебск» у час і пасля рэканструкцыі. Такое ж рашэнне чакае і сталічны кінатэатр. Фота: vitebsk.biz

Таксама звяртае на сябе ўвагу той факт, што мясцовыя чыноўнікі чыняць перашкоды для ўзяцця пад ахову будынка кінатэатра. У выпадку надання яму статусу помніка архітэктуры перабудовы фасадаў стануць немагчымымі. 

Як паведамляюць на канале актывісты, яшчэ ўлетку мінулага года яны падалі ў Мінгарвыканам 130-старонкавую прапанову, каб надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ансамблю праспекта Пераможцаў. Мясцовы савет разглядзеў прапанову і для прыняцця станоўчага рашэння па прысваенні ансамблю статусу помніка архітэктуры даручыў гарадскому камітэту архітэктуры ўдакладніць участкі, на якіх размешчаны будынкі ансамблю. 

Але ў гарвыканкаме гэтае даручэнне сабатавалі. За год, які мінуў з моманту падачы прапановы, яна так і не была ўдакладнена і не была разгледжана паўторна.

Офісны будынак на заднім плане кінатэатра — будынак Міністэрства культуры, які мусіў бы дбаць пра захаванне культурнай спадчыны. Фота: Wikimedia Commons

Але гэта азначае, што работы, якія пачнуцца ў кастрычніку на кінатэатры, будуць незаконнымі. Паводле Кодэкса аб культуры да дня прыняцця рашэння аб неабходнасці надання ахоўнага статусу мусяць быць прыпынены любыя работы, якія могуць аказаць уздзеянне на аб’ект.

Рэканструкцыя будзе здзяйсняцца пад вокнамі профільнага Міністэрства культуры, але малаверагодна, што ў цяперашняй Беларусі гэта неяк паўплывае на сітуацыю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Кінатэатр «Масква» ў Мінску чакае капітальны рамонт

Лукашыстаў занепакоіла знішчэнне спадчыны. Але ёсць нюанс

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Каментары28

  • Беззаконнасць ідзе з Масквы
    30.09.2023
    Якая назва ў кінатэатра, такі і лёс - незаконная рэканструкцыя, карупцыя і падкілімныя дагаварнякі - усё тое, што так распаўсюджана ў сталіцы іх радзімы!
  • О_о
    30.09.2023
    Беззаконнасць ідзе з Масквы, культурная спадчына ёсць спадчына, і не важна чым яна натхнялася. Гэта наша гісторыя, якую хацелася б захаваць.
  • даведка
    30.09.2023
    Лукашенковская эпоха в архитектуре запомнится уничтожением лучших образцов советского модернизма.
    Это хорошо видно даже на примере советских кинотеатров в Гродненской области, к варварскому уничтожению которых непосредственно приложил свою руку Юрий Алексей, недавно возглавивший национальную киностудию «Беларусьфильм». Советские кинотеатры с большими залами, куда дети любили приходить на сеансы заранее, чтобы поиграться с рыбками в аквариуме на полу, посидеть в кожаных креслах, полюбоваться огромными витражами, окнами и перегородками, полакомиться сладостями в кафетерии... В результате подобных реконструкций, которые не могут закончить по десять и более лет, так и стоят с разваленными задними и боковыми фасадами, превратившись в ужасные мрачные сооружения. куда насильно сгоняют на премьеры уровня «На другом берегу». Чтобы уже через две недели узреть этот «шедевр» совершенно бесплатно в сетке БТ.

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?8

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага25

«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі1

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?8

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →