Акупаваная частка Запарожскай вобласці і Мінск вядуць перамовы пра стварэнне трактарнай вытворчасці
Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці Украіны вядуць перамовы з Беларуссю аб стварэнні сумеснай трактарнай вытворчасці і адкрыцці філіяла мясакамбіната. Пра гэта ТАСС паведаміла намеснік старшыні ўрада вобласці па аграпрамысловым комплексе Святлана Шаўчэнка.
«Наладжваем сумесную вытворчасць па буйнавузлавой зборцы трактарнай вытворчасці [маркі] МТЗ-82 з Беларуссю. Вядзем перамовы на гэты момант», — сказала яна ў кулуарах расійскай аграпрамысловай выставы «Залатая восень».
Таксама вядуцца перамовы з Аршанскім мясакансервавым камбінатам аб адкрыцці філіяла ў акупаванай Расіяй Запарожскай вобласці.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Мезенцаў перадаў каледжам «ЛНР» 100 беларускіх ноўтбукаў
У Мінск прыехала дэлегацыя ўрада «ДНР»
«Амкадор» дамовіўся пра супрацоўніцтва з «ДНР»
Кіраўнік «ДНР» Пушылін прапанаваў Беларусі паўдзельнічаць у забудове акупаванага Азоўскага ўзбярэжжа
Беларускі пасол у Расіі дамовіўся з кіраўніком «ДНР» аб супрацоўніцтве ў чатырох сферах. Але супрацоўніцтва ўжо ідзе поўным ходам
Каментары