Самалёт «Белавія» вылецеў з аэрапорта Тэль-Авіва ў Мінск у 12:45 па мінскім часе. На яго борце 108 дарослых і 9 дзяцей.
Амаль праз месяц пасля нападу тэрарыстаў ХАМАС на Ізраіль беларускім уладам удалося арганізаваць эвакуацыйны рэйс, каб вывезці грамадзянаў.
Самалёт «Белавія» Boeing 737-800 са 117 пасажырамі вылецеў у 11:45 па мясцовым часе з аэрапорта Бэн-Гурыёна ў Мінск. На борт пускалі толькі грамадзянаў Беларусі. Квіток каштаваў 550 даляраў.
Рэйс выконвае ўзмоцнены экіпаж у складзе трох пілотаў, бортправаднікоў і авіятэхнікаў.
Пасадка ў Мінску чакаецца ў 19:04 па мінскім часе.
Каментары
"спасение утопающих дело рук самих утопающих"(с), но если вы оплатите выезд лодки с водолазами, то мы вам поможем обязательно..