«Адлупцаваць — гэта мы лёгка». Пуцін абмеркаваў з Зюганавым цялесныя пакаранні
На сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з кіраўнікамі парламенцкіх фракцый ветэран расійскай палітыкі, нязменны ўжо больш за 30 гадоў кіраўнік КПРФ 79-гадовы Генадзь Зюганаў вырашыў зрабіць Пуціну своеасаблівы камплімент. Пуцін размову падтрымаў.
Калі Пуцін згадаў пра тое, што 11 снежня прысутнічаў на цырымоніі ўзняцця сцяга на расійскіх атамных караблях у Севераморску, Зюганаў яго перабіў, сказаўшы, што ён адлупцаваў бы тых, хто выпусціў Пуціна без шапкі ў 15-градусны мароз, бо «здароўе галоўнакамандуючага ва ўмовах вайны — гэта здароўе нацыі».
Пуцін, «прыняўшы заўвагу на свой рахунак», з усмешкай адказаў, што «адлупцаваць — гэта мы лёгка, у нас не заржавее за гэтым».
Чытайце таксама:
У Расіі журналістка вырашыла пайсці ў прэзідэнты. Яе выклікалі ў пракуратуру
Зюганаў абурыўся, што Байдэна, «які спатыкаецца», паказваюць па ТБ часта, а пра Брэжнева маўчаць
Каментары