Усяго патроху33

«Галоўны сакрэт — у каранях». Як правільна выбраць ялінку ў гаршку?

Навагодняе хвойнае дрэва, перад тым, як яго ссякуць, расце некалькі гадоў, а пластыкавыя ялінкі хутка зношваюцца і становяцца дадатковай крыніцай забруджвання глебы. Найбольш экалагічным варыянтам апошнім часам лічыцца ялінка ў гаршку, якую можна пасля святаў высадзіць у зямлю. Аднак многія сутыкаюцца з тым, што дрэва не дажывае да вясны. Як гэтага пазбегнуць? Журналістка «Зялёнага партала» падзялілася сваім досведам і падкрэсліла важныя моманты пры выбары хвойнай расліны.

Ілюстрацыйнае фота

Насамрэч, расціць ялінку ў кватэры цалкам магчыма, але трэба паклапаціцца аб выкананні пэўных умоваў.

Як правільна выбраць хвойнае дрэва

«Першы раз мы з сям’ёй купілі жывую елку ў Мінску пяць год таму. Хацелася, каб гэты навагодні атрыбут быў экалагічным, і каб дрэва не скончыла свой шлях на сметніку.

Мы адразу паведамілі прадаўцу пра нашыя планы пасадзіць елку вясной, і нам падказалі лайфхакі — як выбраць больш жывучую расліну. Аказалася, што галоўны сакрэт — у каранях».

Калі дрэва было перасаджана ў гаршчок непасрэдна перад тым, як паступіла ў продаж, то, верагодна, яно не выжыве. Лепш выбіраць ужо ўкарэненыя расліны.

Таксама варта звярнуць увагу на памер гаршка, таму што некаторыя заводчыкі занадта моцна падразаюць карані перад продажам, каб гаршчок выглядаў менш грувасткім. У такой расліны шанцаў на выжыванне амаль няма.

Фота аўтаркі

Таму, калі вы бачыце высокую елку ў непрапарцыйна маленькім гаршку, лепш удакладніць у прадаўца, ці не падрэзаныя ў яе карані.

Таксама важна ўлічыць, якія віды хвойных дрэваў характэрныя для вашага рэгіёну, каб яно паспяхова прыжылося пасля пасадкі ў глебу.

Як даглядаць жывую елку

Пасля таго, як вы прывезлі ялінку дадому, не варта яе адразу ставіць у кватэры. Хвойныя дрэвы не любяць рэзкіх перападаў тэмператур, таму, калі вы купілі ялінку на вулічным базары, лепш спачатку змясціць яе на балкон.

«У маім выпадку мы паставілі елку на лоджыю. Тэмпература там была крыху вышэйшая, чым на вуліцы. Праз пару дзён мы перамясцілі дрэва ў дом, і толькі пасля гэтага пачалі ўпрыгожваць ялінку да Новага года».

Некаторыя эксперты раяць пачаць працэс адаптацыі елкі за некалькі дзён да святаў, каб дрэва паспела прывыкнуць да новых умоваў.

Фота аўтаркі

Калі вы ставіце елку ў кватэру, змясціце яе далей ад крыніц цяпла, такіх як батарэі, і рэгулярна палівайце расліну.

«У нас у кватэры зімой паветра даволі сухое, таму я рэгулярна апырсквала елку з пульверызатара. Прыкладна ў лютым на елцы з’явіліся новыя лапкі». 

Калі лепш саджаць елку?

Пасля святаў рэкамендуецца вынесці ялінку на балкон, каб яна паступова прывыкала да новай тэмпературы. Пасадку лепш правесці вясной, але не занадта рана, каб глеба ўжо трохі прагрэлася.

«Нашую елку мы аддалі ў траўні сябрам, якія пасадзілі яе ў сябе на лецішчы. Елка паспяхова прыжылася.

Другі раз падобны эксперымент я правяла ўжо ў Варшаве. На ёлачным базары я параілася, якую елку лепш выбраць для пасадкі. Прадавец паказаў некалькі маленькіх дрэваў елкі звычайнай.

Я выбрала самую невялікую: па-першае, яна добра ўпісвалася ў маю маленькую варшаўскую кватэру, а па-другое, як мне патлумачылі раней, у маленькіх дрэваў больш шанцаў прыжыцца пры перасадцы на вуліцу. Увесну на елцы зʼявіліся новыя лапкі.

А ў красавіку я пасадзіла яе ў глебу. Для гэтага мы выкапалі ямку так, каб каранёвая сістэма змяшчалася поўнасцю. Першы месяц пасля пасадкі я перыядычна палівала дрэва, каб яму лягчэй было адаптавацца да новых умоваў».

Такім чынам, на ліку журналісткі «Зялёнага партала» ўжо дзве пасаджаныя ялінкі — адна ў Беларусі і адна ў Польшчы. І гэта азначае, што парады працуюць.

Варшаўская ялінка

Каментары3

  • нявеста Азаронка
    23.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    24.12.2023
    «Ялынка» можа быць толькі ва Ўкраіне. І ніяк не ў Беларусі ці Польшчы!
  • Николай
    24.12.2023
    Елка в горшке - к смерти. Не несите ее в дом, люди.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →