22 снежня на 69-м годзе жыцця памёр маладзечанскі краязнаўца і экскурсавод Валерый Бурэнь. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацсетках.
«Калі сыходзяць такія людзі, як Валера Бурэнь, свет нашмат бяднее на інтэлігентнасць, талерантнасць, бескарыслівасць, энтузіязм і эрудыцыю.
Такіх краязнаўцаў, інтэлектуалаў, адкрывальнікаў і аберагальнікаў гісторыі і культуры роднага краю можна палічыць па пальцах адной рукі», — напісала адна са знаёмых краязнаўцы ў фэйсбуку.
Пры жыцці Валер Бурэнь захапляўся асобай мастака Язэпа Драздовіча, рупіўся пра ўшанаванне яго памяці. Таксама ён адзін з аўтараў брашуры «Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі», якая выйшла летась у выдавецтве «Чатыры чвэрці».
Добра ведаў памятныя месцы Маладзечна і Маладзечаншчыны, вадзіў па іх экскурсіі.
Каментары