Прапагандыстка паразважала пра ChatGPT і расказала, якога беларускага дзеяча не зможа замяніць нейрасетка
Заявы некаторых лукашэнкаўцаў выглядаюць, як створаныя штучным інтэлектам. Настолькі складана паверыць у тое, што такую бязглуздзіцу можа прыдумаць і сказаць жывы чалавек. Але на думку Алены Радоўскай, ніякі штучны інтэлект не пераплюне Алега Гайдукевіча.
У стрыме «Вечаровага палітычнага канала», які Радоўская вядзе са сваім мужам Кірылам Казаковым, прапагандыстка паразважала пра ChatGPT, які прабраўся ў шматлікія сферы.
«Заўсёды палохалі ўсіх рабочых, што прыйдзе час і іх заменяць робаты. Але ніхто не ведаў, што прыйдуць робаты і дадуць выспятка капірайтарам, СММ (менеджары сацыяльных сетак — НН) і журналістам», — кажа Радоўская.
Далей яна расказала, што ёй асабіста даслаў відэавіншаванне Алег Гайдукевіч. А калі яна папрасіла яго запісаць яшчэ адно для слухачоў і гледачоў яе праграмы, то яе ўразіла шчырасць дэпутата.
У выніку Радоўская прыйшла да высновы, што ChatGPT няздольны спаборнічаць з гэтай Гайдукевічавай шчырасцю.
«Штучны інтэлект Алега Сяргеевіча не дагоніць аніяк», — пагадзіўся з жонкай Казакоў.
Каментары