Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку
Падчас кампаніі збору подпісаў за вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты, якая сёлета мае беспрэцэдэнтна маштабны прымусовы характар, а адмовіцца ад пакідання аўтографа проста небяспечна, канал Tribunal.info звярнуў увагу на выпадак з мінулай кампаніі ў 2020 годзе, які сведчыць, наколькі складана зборшчыкам подпісаў за нязменнага кіраўніка была працаваць тады.
У Віцебску члены ініцыятыўнай групы Лукашэнкі тады хадзілі па вечарах па кватэрах жыхароў.
У пятніцу 29 мая намеснік дырэктара віцебскай гімназіі № 2 Ігар Капілец і настаўнік Уладзімір Цяцерын зайшлі да пенсіянера К., які жыў на вуліцы Кірава.
Пенсіянера просьба паставіць подпіс за Лукашэнку настолькі ўзлавала, што ён абліў надакучлівых зборшчыкаў вадой і забраў у іх падпісны ліст з васьмю подпісамі.
Вядома пра гэту гісторыю стала з даклада ў Мінск намесніка начальніка Віцебскага УУС палкоўніка Аляксея Шаховіча.
Атачэнне Лукашэнкі сцвярджае, што за яго падпісаліся ўжо паўтара мільёна чалавек
Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў
Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах
Лукашэнка пахваліўся, што за яго ўжо напісалі 700 тысяч подпісаў
Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў, каб яго спарынг-партнёрам далі месца і час у дзяржСМІ
Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў
Каментары