Гарадзенца, які адбывае хатнюю хімію, будуць судзіць па пяці артыкулах
у Гродне трэці раз пачаўся судовы працэс над Аляксандрам Сігіневічам. Яго ўжо судзілі двойчы. Першы раз асуджаны на два гады хатняй хіміі, другі — два з паловай гады хатняй хіміі
Гэтым разам ён абвінавачваецца па пяці артыкулах:
- — ч.1, 2 арт. 368 КК РБ — абраза Лукашэнкі;
- — арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- — ч.2 арт. 366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
- — ч.1 арт. 130 КК РБ — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
- ст. 188 — паклёп, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, затрыманні, Гродна».
Каментары