Вайна77

Наступныя два месяцы будуць крытычна важнымі для Кіева — Белы дом

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонную размову з брытанскім прэмʼер-міністрам Рышы Сунакам, у якой была закранутая тэма дапамогі Украіне, піша BBC.

 Джон Кірбі. Фота: Evan Vucci / AP Photo

Паводле прадстаўніка Белага дома Джона Кірбі, суразмоўцы гаварылі пра Украіну і вострую патрэбу ў дадатковым фінансаванні і падтрымцы яе здольнасці абараніць сябе на полі бою. 

«Наступныя пару месяцаў будуць крытычна важнымі для Украіны. Калі вы думаеце, што баі спыняцца, таму што снег пайшоў, падумайце яшчэ раз. Расейцы працягваюць абстрэльваць Украіну дронамі і ракетамі, і хоць лінія фронту не пасунулася прыкметна ў які-небудзь бок, працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні», — сказаў Джон Кірбі. 

«Украінскіх камандзіраў, я лічу, трэба пазбавіць неабходнасці прымаць складаныя рашэнні аб тым, якую зброю ўжыць, якія снарады і ракеты выкарыстоўваць, таму што яны не ведаюць, калі паступіць чарговая партыя. І гэта жудасная сітуацыя, у якой знаходзяцца ўкраінскія вайскоўцы, у адрозненне ад расейскіх, якія не пакутуюць ад такой нявызначанасці, якія звяртаюцца да Паўночнай Карэі па балістычныя ракеты і, дарэчы, працягваюць выкарыстоўваць іх, як і іранскія дроны», — сказаў прадстаўнік Белага дома.

Каментары7

  • Іш
    23.01.2024
    No, Пентагон/Брусэль разумее, што без яго непасрэднага ўдзелу агрэсара не спыніць, колькі б той зброі не надай Украіне. Тым больш, што сучасную, высокатэхналягічную зброю няма сэнсу перадаваць Украіне, бо 1)патрэбны час, каб ёй авалодаць, і 2)высокая верагоднасьць, што такая зброя, альбо ейныя парэшткі, апынуцца трафеямі ворага, і зусім страціць сэнс, бо той створыць сродкі нейтралізацыі. На пэўным этапе НАТО само ўпішацца ў вайну, і само будзе карыстацца сваёй зброяй. Інакш Украіне гамон.
  • No
    23.01.2024
    Іш,лухта ў кожным вашым слове.
    НАТа не можа ўмешвацца, зброя дае не НАТа. а ўрады краін, якія ў 2022 дамовіліся пастаўляць зброю.

    Вайна ідзе вельмі інтэнсіўная, велізарнае значэнне мае вялікая колькасць прылад для артылерыі. А высокатэхналагічную зброю ўкраінцы асвояць, абы навучалі. Абрамсы, Леапарды асвоіліж. Далей знішчальнікі F-16.

    Хопіць серыць у штаны і развадзіць здраду!

  • Бромгексин
    24.01.2024
    Закрывай границу для нелегалов, будут деньги Украине. Нет? На нет и суда нет. 

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →