Завялі пакет завочных крымінальных спраў у дачыненні да Івана Краўцова
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Івана Краўцова, аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Віктара Бабарыкі.
Івану Краўцову інкрымінуюць наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
- ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў буйным памеры);
- ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
- ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Іван Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.
Каментары