«Ён чалавек больш абазнаны, ён прагназуемы, ён палітык старой фармацыі», — кажа расійскі кіраўнік.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што на пасадзе прэзідэнта ЗША для Масквы лепш Джо Байдэн, а не Дональд Трамп. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту ВГТРК Паўлу Зарубіну, заўважыла «Медуза».
Зарубін спытаў у Пуціна: «Для нас хто лепшы — Байдэн або Трамп?»
«Байдэн. Ён чалавек больш абазнаны, ён прагназуемы, ён палітык старой фармацыі. Але мы будзем працаваць з любым лідарам ЗША, якому акажа давер амерыканскі народ», — адказаў Пуцін.
У прэзідэнта РФ таксама спыталі, як ён ставіцца да паведамленняў пра стан здароўя Байдэна. На думку Пуціна, гэта звязана ў тым ліку з перадвыбарнай кампаніяй у ЗША.
«Я думаю, у ЗША набірае абароты ўнутрыпалітычная кампанія, перадвыбарная кампанія. Яна набывае ўсё больш і больш такія вострыя формы. І нам некарэктна ўмешвацца ў гэты працэс. Паслухайце, я сустракаўся з Байдэнам у Швейцарыі, гэта было тры гады таму. Ужо і тады казалі, што ён недзеяздольны. Нічога падобнага я не ўбачыў. Ну так, ён падглядваў у сваю паперку, я падглядваў у сваю. Нічога такога. А тое, што ён дзесьці, выходзячы з верталёта, стукнуўся галавой, ну… хто ў нас дзе-небудзь не ўдараўся галавой — хай першы кіне ў яго камень», — заявіў прэзідэнт Расіі.
Ён дадаў, што, на ягоную думку, сённяшняя пазіцыя адміністрацыі ЗША «ў вышэйшай ступені шкодная і памылковая».
«І я ў свой час прэзідэнту Байдэну пра гэта казаў», — сказаў на заканчэнне Пуцін.
***
Апошні раз Пуцін і Байдэн сустракаліся ў Жэневе ў чэрвені 2021 года. Пасля гэтага яны некалькі разоў стэлефаноўваліся. 21 лютага 2022 года, за тры дні да расійскага ўварвання ва Украіну, прэс-служба Елісейскага палаца паведамляла, што Пуцін і Байдэн прынялі запрашэнне прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона правесці ў Еўропе саміт па бяспецы.
«Гэта бязмозгла, гэта ганебна». Байдэн рэзка абрынуўся на Трампа за яго прамовы пра нежаданне абараняць саюзнікаў па NATO
Дэвід Кэмеран заклікаў Кангрэс ЗША не паўтараць з Пуціным памылак, дапушчаных з Гітлерам
99% — за Трампа. Пасля пераканаўчай перамогі ў Невадзе экс-прэзідэнт ЗША ўшчыльную наблізіўся да паўторнага вылучэння
«Пажылы чалавек з дрэннай памяццю». Байдэну вырашылі не выстаўляць абвінавачванняў па справе аб сакрэтных дакументах
Каментары