На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў
На адкрытым выязным судовым пасяджэнні разгледзелі крымінальную справу па абвінавачванні прызыўніка за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.
Суддзя Андрэй Бачыла растлумачыў прысутным, што рашэннем суду мера стрымання па крымінальнай справе змененая на заключэнне абвінавачанага пад варту. Пінчука будуць шукаць для яго далейшага змяшчэння ў следчы ізалятар і канваявання пад вартай у суд для разгляду гэтай справы ў наступны раз.
На паказальны суд прывялі, мяркуючы па фота, клас дзяцей, якім далёка яшчэ да прызыўнога ўзросту, піша Медыя-Палессе.
Каментары
И не говорите пожалуйста, что белорусы грамотные, трудолюбивые, прям иконы с них писать. Как и везде есть никчемные и есть ответственные и понимающие куда идет этот режим.
Но почемуто этих никчемных все больше и больше.