Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць
Адстаўны афіцэр Узброеных сіл ЗША Скот Бенет памёр ва ўзросце 46 гадоў. Пра гэта паведаміла галоўная рэдактарка тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян.
Яна напісала, што Бенет быў аўтарам дакументальных фільмаў RT, а таксама «адным з найлепшых ваенных экспертаў».
Ён рэгулярна з'яўляўся ў эфіры RT і «Спутніка». Са слоў Сіманьян, Бенет ездзіў на Данбас, «паказваў, што там адбываецца», піша lenta.ru
Бенета маглі забіць «за тое, што распавядаў праўду пра канфлікт ва Украіне», мяркуе Сіманьян.
«Пасля таго як Скот адправіў у Кангрэс свой даклад аб злачынствах Кіева ў Белгарадскай вобласці, ён напісаў сябрам, што не схільны да самагубства, калі і з ім нешта здарыцца», — сказала яна.
Сіманьян дадала, што экс-афіцэр ніколі не распавядаў пра якія-небудзь хваробы і два тыдні таму знаходзіўся ў выдатнай форме. «І раптам ні з таго ні з гэтага ён памірае ад раку, якога ў яго ніколі не было, па сведчаннях яго шматлікіх розных сяброў», — дадала яна.
У сакавіку 2024 года Бенет папрасіў Уладзіміра Пуціна даць яму грамадзянства РФ. Сваё жаданне ён патлумачыў тым, што хацеў бы выкарыстоўваць свае навыкі ў дыпламатыі і досвед у разведцы на карысць Расіі.
Адстаўны афіцэр УС ЗША ў гады службы спецыялізаваўся на інфармацыйна-псіхалагічнай працы. Бенет прыехаў на Данбас у 2023 годзе, пра што была знятая кінакарціна «Я жадаю Амерыцы гэта бачыць. Пакаянне натаўскага афіцэра».
Бенет праводзіў інтэрв'ю з палоннымі азоўцамі.
Ён таксама сцвярджаў, што і людзі ў Злучаных Штатах таксама не ўяўляюць, што насамрэч адбываецца ва Украіне. Акрамя таго, Бенет рэзка асуджаў дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, называючы іх генацыдам палесцінскага народа.
Каментары
Людзі, схільныя да канспіралогіі, звычайна аналагічна адносяцца і да існага здароўя, адмаўляючы рэальныя праблемы і веруючы ў цудоўныя рашэнні.
Можа быць і такая прычына.