Грамадства22

Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленне ад службы ў арміі

Абарона Яраслава Новікава плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд у правах чалавека па «хуткую юрыдычную дапамогу» паводле 39 правіла рэгламенту суда.

Генеральная пракуратара Арменіі атрымала з Менску дакументы, паводле якіх сілавыя органы Беларусі патрабуюць выдачы затрыманага ў лютым у Арменіі беларуса Яраслава Новікава.

Як паведаміў Радыё Свабода юрыст Хельсінскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян, які прадстаўляе інтарэсы Яраслава Новікава, насамрэч быў толькі ліст з просьбай выдаць ягонага падабароннага.

«7 сакавіка суд разгледзеў новае хадайніцтва пракурора аб арышце Яраслава з мэтай выдачы і задаволіў яго. Цяпер па абскарджанне гэтага рашэння мы звярнуліся ў апеляцыйны суд», — паведаміў Араік Папікян.

Паводле яго слоў, раней апеляцыйны суд прызнаў законным рашэнне суда першай інстанцыі ад 4 лютага, паводле якога Яраслава Новікава ўзялі пад варту на 40 дзён.

На пытанне, ці азначае, што пасля такога рашэння суда Арменія можа выдаць Яраслава Новікава ў Беларусь, Араік Папікян адказаў: «Фармальна, так. Але пракурор Арменіі яшчэ не ўхваліў рашэнне аб выдачы, якое таксама мусіць разглядаць суд. Да таго ж, мы маем магчымасць звярнуцца ў Еўрапейскі суд у правах чалавека па 39 артыкуле (часовая мера, паводле якой ЕСПЧ можа забараніць выдачу. — РС). Я ўпэўнены, што мы маем усе прававыя магчымасці, каб Яраслава не выдалі».

Адвакат таксама паведаміў, што 19 сакавіка адбудзецца суразмова Яраслава Новікава з супрацоўнікамі міграцыйнай службы паводле ягонай заявы па прытулак. «Міграцыйная служба атрымала ліст падтрымкі ад Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі», — дадаў Араік Папікян.

Што папярэднічала

Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй, калі высветлілася, што ўлады Беларусі абвясцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД праз абвінавачанне ва ўхіленні ад службы ў войску. Раней яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Яраслаў Новікаў планаваў пераехаць з Грузіі ў Балгарыю, але не атрымаў візы. Яму параілі атрымаць неабходную візу на радзіме, але Новікаў туды не паехаў праз рызыку быць арыштаваным. Замест гэтага ён адправіўся ў суседнюю Арменію, каб падацца на візу там.

Суд Арменіі 4 лютага ўзяў Яраслава Новікава пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ўладам Беларусі пасля атрымання адпаведных дакументаў з Менска.

У часе знаходжання ў ізалятары беларус падаў заяву ў міграцыйную службу Арменіі па атрыманне статусу ўцекача і палітычнага прытулку.

Каментары2

  • Xrenova
    14.03.2024
    Usie navokał va ŭsim upeŭnienyja, ale prakoly jduć čaradoju.
  • Žvir
    14.03.2024
    Nia chočuć chlopcy služyć u hetym vojsku.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →