«Ідзі ты н***й, бл***». Арына Сабаленка аблаяла суддзю падчас гульні супраць Ангеліны Калінінай
Сабаленка эмацыйна адрэагавала на паразу ў гейме.
З'явілася відэа, дзе Сабаленка аблаяла судзю.
— У п***у гэта ўсё, проста ў п***у.
— Папярэджанне Міс Сабаленка за выбіты з корта мяч.
— Ідзі ты н***й, бл***.
Арына Сабаленка вырашыла выступаць на турніры ў Злучаных Штатах, нягледзячы на смерць свайго хлопца.
Другая ракетка свету выйшла на корт супраць украінскай тэнісісткі Ангеліны Калінінай (32-гі радок у рэйтынгу) і прайграла з 4:6, 6:1, 1:6.
Раней стала вядома, што Канстанцін Кальцоў, які знаходзіўся ў стастунках з Арынай Сабаленкай, загінуў у Злучаных Штатах. Амерыканская паліцыя прыйшла да высновы, што яго смерць не мае прыкметаў злачынства і, верагодна, зʼяўляецца самагубствам.
Беларуская тэнісістка прыняла рашэнне не здымацца з турніру ў Маямі пасля трагічнага здарэння і выйшла на корт, паведаміўшы папярэдне, што не будзе размаўляць з журналістамі.
Каментары