У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі
А потым збіраўся скончыць жыццё самагубствам тым жа нажом. Здарэнне адбылося ў Катавіцах.
27-гадовы хлопец зняў адзін з пакояў у клубе і папрасіў 26-гадовую дзяўчыну зайсці туды. Падчас сустрэчы ён прызнаўся ў каханні і прапанаваў жыць разам. Калі ён даведаўся, што беларуска не адказвае яму ўзаемнасцю і не хоча жыць з ім, ён раз'юўшыўся, піша Wyborcza.
Высветлілася, што хлопец спрабаваў забіць сябе тым жа нажом, парэзаўшы сабе жывот.
За замах на забойства яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
Каментары