На мяжы ЕС і Беларусі сталі разварочваць і фуры з іншымі таварамі
У кампаніях кажуць, што больш за ўсё складанасцяў з грузамі — на літоўскай мяжы, піша Reform.by.
Прадстаўнікі кампаній-імпарцёраў расказалі, што сітуацыя з іншымі таварамі такая ж, як з увозам аўтамабіляў, калі на мяжы з ЕС спасылаюцца на еўрапейскае заканадаўства, у якое ўнесеныя папраўкі рэгламентам Рады ЕС № 2024/745 ад 23 лютага ў рамках 13-га пакета санкцый.
У выніку з 23 сакавіка праблемы ўзніклі з грузамі, якія перасякалі еўрапейскую мяжу і накіроўваліся ў Беларусь, Казахстан, Узбекістан, Грузію, Турцыю, ААЭ. Фактычна, гаворка ідзе пра ўжыванне другасных санкцый у дачыненні да Расіі.
Раней ЕС у рамках санкцый забараніў пастаўкі ў Расію шэрагу аўтамабіляў. Аднак яны працягнуліся з абыходам санкцый праз Беларусь і іншыя краіны, у тым ліку з выкарыстаннем схемы фальшывага транзіту.
У сакавіку Літва, Польшча і Латвія спыніла выпускаць аўтамабілі на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра.
Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь
Літоўская мытня затрымала аўтамабіль, які пераганяў беларус
Латвія ўслед за Польшчай перастала пускаць у Беларусь машыны на транзітных нумарах
Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ
Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер
Каментары