На папулярным літоўскім курорце шкадуюць, што да іх перасталі ездзіць беларусы
У Друскеніках зацвілі нарцысы, але з турызмам там бяда.
Свята цвіцення нарцысаў Друскенікі плануюць адзначаць праз месяц, але сёлета з-за ранняй вясны нарцысы зацвілі ў канцы сакавіка, піша Delfi.lt.
У велікодныя выходныя на курорце адбудуцца мерапрыемствы праграмы Art Velykos, якія могуць наведаць турысты, а падчас прагулак яны могуць атрымліваць асалоду ад нарцысаў.
Вось толькі беларусы перасталі ездзіць на курорт.
«Пасля закрыцця КПП Райгарад (з беларускага боку — Прывалка ля Гродна) да нас не прыязджаюць беларусы, а іх было больш за ўсіх. Каля кожнай гасцініцы ў выходныя стаялі вялікія чорныя раскошныя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, цяпер іх няма. Хто ж паедзе да нас з Гродна праз Медзінінкай, гэта вялікі крук», — сказала былая работніца санаторыя, а цяпер пенсіянерка Алена.
З шасці пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы засталіся два.
Каментары
Трэба быць паслядоўнымі.