Мінабароны РФ выступіла з заяваю: над Чорным морам ля заходняга ўзбярэжжа Крыма пацярпеў крушэнне расійскі верталёт Мі-24. Раней УСУ паведамляла пра падзенне Ка-27.
Інцыдэнт адбыўся 10 красавіка каля шасці раніцы па маскоўскім часе, калі верталёт рабіў планавы палёт. Па папярэдніх даных Мінабароны, прычынай крушэння стала адмова тэхнікі.
Пра лёс пілотаў не паведамляецца.
Незадоўга да паведамлення Мінабароны РФ у ВМС Украіны зрабілі справаздачу аб збітым над Крымам расійскім верталёце Ка-27. Пазней украінскі бок удакладніў, што верталёт узарваўся ў паветры, а прычыны гэтага невядомыя.
У той жа час у расійскіх Z-пабліках сцвярджаюць, што адна з верагодных версій крушэння верталёта Мі-24 — праца ўласнай СПА, а экіпаж загінуў.
Каментары