Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны
Енс Столтэнберг расказаў пра гэта пасля сустрэчы міністраў абароны НАТА з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Генеральны сакратар НАТА заявіў, што краіны альянсу дамовіліся перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны. Енс Столтэнберг расказаў пра гэта пасля сустрэчы міністраў абароны НАТА з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша Бі-бі-сі.
«НАТА ацаніла існуючыя ў краінах альянсу магчымасці і [ўстанавіла], што ёсць сістэмы, якія можна перадаць Украіне. Так што я чакаю, што неўзабаве будуць зроблены новыя заявы аб сродках СПА для Украіны», — сказаў Столтэнберг.
Ён дадаў, што акрамя амерыканскіх установак Patriots (аб іх пастаўках Кіеў неаднаразова прасіў раней), «ёсць таксама іншыя віды ўзбраенняў, якія могуць перадаць саюзнікі, у тым ліку [французскія] SAMP/T».
«Многія іншыя дзяржавы, у якіх няма даступных сістэм, абяцалі прадаставіць фінансавую падтрымку для іх пакупкі для Украіны», — сказаў генеральны сакратар НАТА.
У апошнія тыдні Украіна просіць сваіх заходніх саюзнікаў як мага хутчэй умацаваць яе сілы СПА.
Увесну войска РФ актывізавала ўдары па ўкраінскіх гарадах, у тым ліку накіраваныя супраць энергетычнай інфраструктуры.
У тым ліку расійскія ракеты цалкам знішчылі дзве буйныя цеплавыя электрастанцыі: размешчаную пад Харкавам Зміеўскую ЦЭЦ і Трыпольскую ЦЭЦ у Кіеўскай вобласці.
У нядаўнім інтэрв'ю Зяленскі сказаў, што расіянам удалося знішчыць Трыпольскую ЦЭЦ, паколькі ва ўкраінскіх сіл СПА скончыліся ракеты
Каментары