Вайна77

Беларусы і ўкраінцы разам наладзілі вытворчасць ударных дронаў

Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі іх эфектыўную працу.

Дрон FlightCore Dynamics. Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team

Prague Support Team, якая дапамагае беларускім валанцёрам, сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавала вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics. Пра гэта паведамляе выданне Reform.news.

Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым —сакавіку ў трох падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны.

Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team

Гаворка ідзе пра:

  • РУБпАК «Небесна Кара» 54 АМБр;
  • падраздзяленне «Сліпа Лють» УДА;
  • 1 АДШР/РУБпАК «Пярун» 79 АДШБр.

«Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі эфектыўную працу вырабаў у самых складаных умовах процідзеяння варожых РЭБ», — заявілі ў Prague Support Team.

Каманда публікуе відэа, на якім беларускія пілоты ў рэжыме «свабоднага палявання» на далёкіх дыстанцыях адпрацавалі па БМП і танку.

На сёння пастаўлена 25 дронаў, большая частка з якіх прафінансавана за кошт уласных рэсурсаў каманды PST. Частку дронаў аплаціла мэрыя чэшскага горада Ржычаны.

Каментары7

  • Нашчадкі ВКЛ
    20.04.2024
    Верым! Можам! Пераможам!
  • не такі як ёсць
    20.04.2024
    Влад, тое, што не маюць заябацькі - мазгі
  • Антон
    20.04.2024
     Влад, кампанэнты заўсёды танней за гатовы вырабак. Звычайныя дроны якія даступныя для грамадзянаў усё адно трэба дарабляць каб магчыма было павесіць карысны груз. Думаю гэтым і займаюцца каб зменшыць кошт і зрабіць забаўляльнай грачкі небяспечную зброю.

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →