У Мінску каля гандлёвага цэнтра паставілі «першае нацыянальнае» велікоднае яйка ФОТЫ
У Мінску каля гандлёвага цэнтра, які называецца «Першы нацыянальны гандлёвы дом» (праспект Незалежнасці, 134, недалёка ад станцыі метро» Усход»), паставілі вялізнае велікоднае яйка, заўважыла Blizko.by.
Яйка зроблена ў вышыню вышэй за чалавечы рост. Яно распісанае чырвонымі і зялёнымі лініямі, а ў верхняй частцы мае на сабе контуры Беларусі і словы «Першы нацыянальны гандлёвы дом».
Ад перакульвання яйка абараняюць вялікія пенапластавыя блокі ў аснове.
Каментары
гэта, калі, як па традыцыі біцца яйкамі, то на яйке праіграўшага будзе дзюрка.
слухайце, не падабаецца мне такі сімвалізм ( асабліва на фоне нядаўніх заяў Церцеля... яны што - сапраўды хочуць пакінуць замест Беларусі пустое месца?
Беларусы яго лічуць ідыётам і манкрутам.
Усё сыходзіцца )))