Ва ўласнасці ў беларусаў маецца 3 023 002 легкавыя аўтамабілі. Такія звесткі на канец 2023 года прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт. Прычым электрамабіляў — усяго 6413 адзінак.
Яшчэ беларусы валодаюць 140 813 грузавікамі, 423 799 матацыкламі і мотаролерамі і 10 417 аўтобусамі, піша Tochka.by.
Продажы аўтамабіляў у Беларусі растуць два месяцы запар.
Усяго за красавік дылеры прадалі 3751 новы легкавік. І гэта ў 2,6 разы вышэй за паказчык адпаведнага перыяду мінулага года. У параўнанні з сакавіком продажу павялічыліся на 17%.
Паводле інфармацыі асацыяцыі, паказчыкі, падобныя красавіцкім, апошні раз фіксаваліся ў снежні 2021 года.
Усяго ж за чатыры месяцы дылеры прадалі больш за 11 тыс. легкавых аўто. Рост у параўнанні з адпаведным перыядам 2023-га — 162%.
Каментары